Манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне
Манумент | |
Калона Перамогі ў вайне за незалежнасць | |
---|---|
эст.: Vabadussõja võidusammas | |
![]() Калона Перамогі і Царква Святога Яна | |
59°26′02,59″ пн. ш. 24°44′36,18″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Места | Талін |
Скульптар | Kadri Kiho[d], Andri Laidre[d], Anto Savi[d] і Rainer Sternfeld[d] |
Дата заснавання | 23 чэрвеня 2009 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | vabadusemonument.ee |
![]() |
Кало́на Перамо́гі ў Вызваленчай вайне (эст.: Vabadussõja võidusammas) размешчаная на плошчы Свабоды ў Таліне (Эстонія). Адкрыццё мемарыяла, прысвечанага памяці загінуўшых у вайне за незалежнасць, адбылося 23 чэрвеня 2009.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Помнік уяўляе сабой бетонную калону вышынёй 23,5 м, пакрытую 143 шклянымі плітамі са святлодыёдным падсвятленнем.
Помнік выкананы ў форме Крыжа Свабоды II класы I ступені. Гэта найвышэйшая ўзнагарода за асабістую адвагу за час існавання ў 1919—1925 гадах аніводнага разу не была ўручана ніводнай асобе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння манументу з'явілася яшчэ ў 1919 годзе, у канцы вайны. За перыяд 1918—1920 загінулі 3588 чалавек, 13 774 эстонцаў былі паранены[1].
У 1936 быў прыняты закон, што прадугледжваў усталяванне нацыянальнага манументу, аднак падрыхтоўчыя працы былі перарваны Другой сусветнай вайной, за якой прыйшла савецкая акупацыя.

Па здабыцці незалежнасці ў 1991 годзе пытанне пра ўсталяванне помніка загінуўшым у вайне 1918—1920 паўстала ізноў. Увесну 2005 Рыйгікогу прыняў пастанову аб тым, што помнік будзе ўсталяваны на талінскай плошчы Свабоды. На конкурсе, у якім узялі ўдзел больш за 40 праектаў, перамагла праца «Лібертас» Райнера Штэрнфельда, Андры Лайдрэ, Кадры Кігі і Анта Саві.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Facts about the War of Independence(недаступная спасылка). The Estonian War Museum. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2009. Праверана 10 чэрвеня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне
- Афіцыйная старонка (эст.)