Мануэль Вісентэ Маса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мануэль Вісентэ Маса
ісп.: Manuel Vicente Maza
Нараджэнне 1779[1]
Смерць 27 чэрвеня 1839(1839-06-27)[1]
Дзеці Antonia Maza[d] і Ramón Maza[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мануэль Вісентэ Маса (ісп.: Manuel Vicente Maza; 1779, Буэнас-Айрэс — 27 чэрвеня 1839, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі адвакат і палітык-федэраліст, губернатар Буэнас-Айрэса, быў забіты пасля няўдалага замаху на Хуана Мануэля дэ Росаса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маса нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе, вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце Сант’яга ў Чылі. У пачатку вызвольнага руху супраць Іспаніі, які ўзмацніўся ў Паўднёвай Амерыцы, Маса быў арыштаваны ў Ліме, у той час цэнтры віцэ-каралеўства Перу, а затым некаторы час правёў у зняволенні ў Буэнас-Айрэсе, атрымаў свабоду ў 1815 годзе. У тым жа годзе ён актыўна ўключыўся ў палітыку ў якасці старшыні Грамадзянскай камісіі юстыцыі Буэнас-Айрэса. У 1816 годзе ён заняў пасаду мэра аднаго з раёнаў Буэнас-Айрэса. У далейшым ён зблізіўся і завёў сяброўскія адносіны з Хуанам Мануэлем дэ Росасам. У 1820-х Маса актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці. У 1823 годзе ён упершыню быў сасланы за ўдзел у паўстанні супраць Марціна Радрыгеса, а затым другі раз (1829) — за паўстанне супраць Хуана Лавалі.

Калі Росас вярнуўся да ўлады, Маса граў важную ролю ва ўрадзе апошняга. На сустрэчы з Хасэ Марыяй Пасам у Кордаве Маса суправаджаў Росаса, калі на таго быў здзейснены замах. У 1832 годзе, калі Росас выйшаў у адстаўку, Маса стаў галоўным міністрам Хуана Рамона Балькарсэ, але за год ён прыняў удзел у руху, які патрабаваў адстаўкі Балькарсэ. Пасля гэтага ён таксама займаў пасады ва ўрадзе Хуана Хасэ В’ямонтэ.

Зноскі

  1. а б Manuel Vicente Maza // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.