Мануэл ды Арыяга
Мануэл Жазэ ды Арыяга Брун да Сілвейра і Пейрэлангі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Manuel José de Arriaga Brum da Silveira e Peyrelongue | |||||||
![]() Мануэл ды Арыяга | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жуакін Тэофілу Фернандыш Брага (Старшыня Часовага ўрада Партугаліі) | ||||||
Пераемнік | Жуакін Тэофілу Фернандыш Брага | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 ліпеня 1840 Орта, Азорскія астравы |
||||||
Смерць |
5 сакавіка 1917 (76 гадоў) Лісабон |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | Партугальская рэспубліканская партыя, Дэмакратычная партыя | ||||||
Адукацыя | Каімбрскі ўніверсітэт | ||||||
Прафесія | прафесар права, пісьменнік, лектар, адвакат | ||||||
Дзейнасць | палітык, пісьменнік, адвакат, паэт | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Мануэ́л Жазэ́ ды Арыя́га Брун да Сілве́йра і Пейрэлангі (Мануэл ды Арыяга, парт.: Manuel José de Arriaga Brum da Silveira e Peyrelongue; 8 ліпеня 1840, Орта, Азорскія астравы — 5 сакавіка 1917, Лісабон) — партугальскі палітык, адвакат, пісьменнік. Першы прэзідэнт Партугаліі[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям'і[2]. З 1860 па 1865 гады вывучаў права ў Каімбрскім універсітэце, быў натхнёны ідэямі пазітывізму і рэспубліканізму, удзельнічаў у дыскусіях на філасофскія і палітычныя тэмы. З 1866 г. пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам англійскай мовы, пазней займаўся прыватнай адвакацкай практыкай. Праз дзесяць гадоў увайшоў у Камісію па рэфармаванні сярэдняй адукацыі (парт.: Comissão para a Reforma da Instrução Secundária).
Член Партугальскай рэспубліканскай партыі і цудоўны аратар ён чатыры разы абіраўся дэпутатам ад Мадэйры, з 1891 г. у часы кіравання партыі. У адрозненне ад іншых рэспубліканцаў падтрымлівае добрыя адносіны з Рымска-каталіцкай царквой[3]. Пасля рэвалюцыі 1910 г. ён спачатку рэктар Каімбрскага ўніверсітэта, затым Генеральны пракурор Партугаліі. У 1911 г. перамагае на прэзідэнцкіх выбарах.
У перыяд прэзідэнцтва правёў у Партугаліі шэраг буржуазна-дэмакратычных рэформаў, выступаў за нейтралітэт Партугаліі ў Першай сусветнай вайне[4].
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
- O Partido Republicano e o Congresso
- A Questão da Lunda
- Descaracterização da Nacionalidade Portuguesa no regime monárquico
- Começo de liquidação final
- Sobre a Unidade da Família Humana debaixo do Ponto de Vista Económico
- A irresponsabilidade do poder executivo no regime monárquico liberal
- Contos Sagrados
- Irradiações
- Harmonia Social
Зноскі
- ↑ Manuel de Arriaga na Enciclopédia Açoriana(недаступная спасылка)
- ↑ Joana Gaspar de Freitas, Bibliografia de Manuel de Arriaga. Horta : Associação dos Antigos Alunos do Liceu da Horta, 2003
- ↑ Manuel de Arriaga (1840-1917) Архівавана 5 кастрычніка 2009.
- ↑ Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мануэл ды Арыяга