Мануіл Камнін Дука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мануіл Камнін Дука
грэч.: Μανουήλ Κομνηνός Δούκας
Мануіл Камнін Дука
Кіраўнік Фесалонікаў
1230 — 1237
Папярэднік: Феадор Камнін Дука
Пераемнік: Іаан Камнін Дука
Кіраўнік Фесаліі
1230 — 1237
Папярэднік: Іаан Камнін Дука
Пераемнік: Іаан Камнін Дука
Кіраўнік Фесаліі
1239 — 1241
Папярэднік: Іаан Камнін Дука
Пераемнік: Міхаіл II Камнін Дука
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: 1187(1187)
Смерць: 1241(1241)
Род: Камніны Дукі
Бацька: Іаан Дука
Маці: Зоя Дукіня
Жонка: Maria Asanina Komnena[d]

Мануіл Камнін Дука (грэч.: Μανουήλ Κομνηνός Δούκας) (1187 — 1241) — кіраўнік Фесалонікаў з 1230 па 1237 гады, а таксама Фесаліі ў 1230—1237 і 1239—1241 гадах.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Мануіл быў сынам севастакратара Іаана Дукі і кузенам візантыйскіх імператараў Ісака II і Аляксея III, а яго браты — Міхаіл (незаконнанароджаны) і Феадор з'яўляліся кіраўнікамі Эпірскага царства.

У перыяд паміж 12251227 гадамі Мануіл атрымаў з рук Феадора тытул дэспата, і тады ж ажаніўся з Марыяй, незаконнанароджанай дачкой Івана II Асеня, што ўмацавала саюз Эпіра і Балгарыі[1].

Здабыццё ўлады. Звяржэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля бітвы пры Клакотніцы Феадор і яго сям'я трапілі ў балгарскі палон, Мануіл стаў кіраваць у Фесалоніках. Мануіл заключыў саюз як з ахейскім князем Жафруа Вілардуэнам, так і з царом Сербіі Стэфанам[1].

Уладзе Мануіла ніхто не пагражаў аж да 1237 года, калі яго цесць Іван Асень ажаніўся з дачкой Феадора Ірынай. Пасля гэтага ён адпусціў сваю новую радню, і Камніны Дукі прыбылі ў Фесалонікі. Неўзабаве Мануіл быў зрынуты, і яго выслалі ў малаазійскі горад Адалію. Мусульмане дазволілі яму адправіцца ў Нікею.

Вяртанне дахаты[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы ад Іаана III Дукі Ватаца гроша і флот, Мануіл у 1239 годзе вярнуўся ў Грэцыю, дзе захапіў гарады Ларыса, Фарсала і некалькі крэпасцей, стаўшы кіраўніком Фесаліі. Феадор і яго сын Іаан прызналі яго ўладу, і калі Мануіл памёр у 1241 годзе, ён завяшчаў свае ўладанні свайму пляменніку — Міхаілу II Камніну Дуку.

Рэлігійная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Як і свае папярэднікі, Мануіл вёў актыўныя перамовы як з папствам, так і з праваслаўнай царквой. Але атрымаўшы перасцярогі ад мясцовага духавенства, прызнаў уладу канстанцінопальскага патрыярхата, які знаходзіўся ў Нікейскай імперыі[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Ад шлюбу з Марыяй Балгарскай, у Мануіла была адна дачка:

  • Алена Камніна Дукіня — выйшла замуж за тэтрарха Халкіды Вільгельма Веронскага.

Зноскі

Шаблон:Кіраўнікі Фесаліі