Манчэстэрскі сталічны ўніверсітэт
| Манчэстэрскі сталічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Manchester Metropolitan University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Manchester Metropolitan University |
| Заснаваны | 1824 |
| Год рэарганізацыі | 1992 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Манчэстэр, Англія |
| Сайт | mmu.ac.uk |
Манчэстэрскі сталічны ўніверсітэт (англ.: Manchester Metropolitan University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Манчэстэр.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт бярэ пачатак ад Манчэстэрскага механічнага інстытута і Манчэстэрскай школы дызайну, якія ўтварылі Манчэстэрскі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Затым Манчэстэрскі політэхнічны інстытут атрымаў статус універсітэта ў адпаведнасці з Законам аб далейшай і вышэйшай адукацыі, стаўшы ў 1992 годзе Манчэстэрскім сталічным універсітэтам.
Манчэстэрскі сталічны універсітэт з'яўляецца акрэдытаваным членам Асацыяцыі магістраў кіравання бізнесам і сябрам Універсітэцкага альянсу, Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Асацыяцыі паўночна-заходніх універсітэтаў, Асацыяцыі па развіцці ўніверсітэцкіх школ бізнесу і Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў.
Сёння тут таксама знаходзяцца Манчэстэрская школа мастацтваў, Манчэстэрская тэатральная школа, а таксама Манчэстэрская школа архітэктуры, якая кіруецца ў супрацоўніцтве з Манчэстэрскім універсітэтам.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манчэстэрскі сталічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы