Маншук Жыенгаліеўна Маметава
Маншук Жыенгаліеўна Маметава | |
---|---|
каз.: Мәншүк Жиенғалиқызы Мәметова | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1922 |
Месца нараджэння | аул Жыекум, Казахская АССР, РСФСР; цяпер Бакеёрдзінскі раён, Заходне-Казахстанская вобласць, Казахстан |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1943 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1943 |
Званне | старэйшы сяржант |
Часць | 100-я стралковая брыгада |
Пасада | кулямётніца |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Маншук Жыенгаліеўна Маметава (каз.: Мәншүк Жиенғалиқызы Мәметова; 23 кастрычніка 1922, аул Жыекум, Кіргізская АССР — 15 кастрычніка 1943, пад Невелем) — кулямётніца 100-й асобнай стралковай брыгады Калінінскага фронту, гвардыі старшы сяржант. Першая казахская жанчына, якой было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 23 кастрычніка 1922 года ў ауле Жыекум Удынскага раёна Уральскай вобласці, цяпер Рэспубліка Казахстан[1]. Казашка[1].
Бацькі Маншук рана памерлі, і пяцігадовую дзяўчынку ўдачарыла яе цётка Аміна Маметава. Дзіцячыя гады Маншук прайшлі ў Алма-Аце. Сапраўдным імем Маншук было Мансія, і ў дзяцінстве Аміна апай звала яе ласкальна «Маншаім», але паколькі Маншук была маленькай, то не магла вымавіць слова «Моншақ» і ў яе атрымвалася толькі «Манчук». З тых часоў яна стала падпісваць лісты Манчук.
Да вайны скончыла рабфак, два курсы медыцынскага інстытута. Працавала ў апараце Саўнаркама Казахскай ССР, сакратаром намесніка Старшыні Саўнаркама.
У Чырвонай арміі з верасня 1942 года, пісар штаба 100-й Казахскай асобнай стралковай брыгады (8 снежня 1943 года ператворана ў 1-ю стралковую дывізію. Пасля дывізія была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга, ёй была прысвоена ганаровая назва «Брэсцкая»), потым медсястра. На фронце скончыла курсы кулямётнікаў і была прызначана першым нумарам кулямётнага разліку ў страявую частку.
15 кастрычніка 1943 года ў цяжкіх баях за вызваленне горада Невеля (Невельская наступальная аперацыя) пры абароне панавальнай вышыні, застаўшыся адна з кулямётнага разліку, быўшы цяжка параненай аскепкам у галаву, знішчыла 70 салдатаў праціўніка і загінула смерцю адважных.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маметова Маншук Жиенгалиевна // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — С. 31. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Чечеткина О. Батыр Маншук // Героини. Вып. I. (Очерки о женщинах — Героях Советского Союза). — М.: Политиздат, 1969.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Маншук Жыенгаліеўна Маметава на сайце «Героі краіны»
- Дом-музей Героя Советского Союза Маншук Маметовой Архівавана 30 снежня 2007..(г. Уральск).
- Разговор с Маншук.
- Классный час о Маншук Маметовой Архівавана 13 мая 2008..
- Маметова Маншук Жиенгалиевна(недаступная спасылка). // История отечества. Коми.
- Почтовая марка с изображением Маметовой Маншук.