Манэвычы
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Маневічы ці Манэвычы[1] (укр.: Маневичі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Манэвіцкага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак узнік у 1892 годзе як чыгуначная станцыя і паселішча пры ёй падчас будаўніцтва чыгункі Ковель—Кіеў. Назву станцыя атрымала па бліжэйшай вёсцы (цяпер Прыліснэ). У 1930-я гады пасёлак разрастаецца праз развіццё прамысловасці. У прыватнасці, пабудавана адна з паркетных фабрык бельгійскага канцэрна «Aug.LaСhappelle», пякарні, невялікія мясакамбінаты сям’і Клімчукоў, невялікія лесапільныя заводы (тартакі).
У 1930-я гады ў пасёлку масава селяцца яўрэі і палякі і складаюць большасць насельніцтва. Паводле прыкладных падлікаў, у 1930—1939 гады ў Маневічах яўрэі складалі каля 50 %, а палякі каля 30 % несельніцтва. Акрамя ўкраінцаў, жылі таксама немцы і некалькі сем’яў з Бесарабіі.
Амаль усё яўрэйскае насельніцтва знішчана ў 1942 годзе падчас Другой сусветнай вайны (мемарыяльны знак загінулым падчас Халакоста маневіцкім яўрэям знаходзіцца на заходняй ускраіне пасёлка ў кірунку Чаравахі), палякі часткова знішчаны і дэпартаваны савецкімі ўладамі ў 1939—1941 гадах, большасць палякаў пасля вайны выехала ў Польшчу (Аперацыя «Вісла»).
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз населены пункт праходзяць аўтамабільныя дарогі: аўтадарога рэгіянальнага значэння Р14 (Луцк—Іванава) і аўтадарога міжнароднага значэння М07 (Кіеў—Варшава). У горадзе працуе аўтастанцыя. Функцыянуе чыгуначная станцыя, праз Маневічы праходзіць чыгунка Кіеў—Варшава, участак якой Варшава—Люблін—Ковель завершаны ў 1877 г., а Ковель—Сарны—Кіеў у 1902 г.
Выдатныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Чыгуначны вакзал (1905 г.);
- Рымска-каталіцкі касцёл Спаслання Святога Духа (1934 г.);
- Паблізу, па дарозе на Луцк размешчаны унікальны гідралагічны аб’ект — Аконскія крыніцы (укр. Оконські джерела), вядомыя сваёй чыстай вадой з асаблівым хімічным складам.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Васілевіч Байдукоў — украінскі мастак
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»