Перайсці да зместу

Манэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манэра
Тып Крыптавалюта
Напісана на C++
Аперацыйная сістэма Linux, Windows, MacOS, Android, FreeBSD
Першы выпуск красавік 18, 2014 (2014-04-18)
Апошняя версія
  • 0.18.3.4 (22 жніўня 2024)[1]
Ліцэнзія MIT License
Сайт getmonero.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манэра (англ.: Monero) — крыптавалюта арыентаваная на прыватнасць. Выкарыстоўвае кольцавыя падпісанні, канфідэнцыйныя транзакцыі і сакрэтныя адрасы для забеспячэння ананімнасці карыстальнікаў[2]. Яна была запушчана 18 красавіка 2014 года як форк Bytecoin і хутка набыла папулярнасць дзякуючы свайму высокаму ўзроўню бяспекі і канфідэнцыйнасці[3]. Паводле прыхільнікаў Манэра, гэтая крыптавалюта ўвасабляе «духоўнага пераемніка ранніх антысістэмных каранёў Біткойна»[4]. Манэра крытыкавалася за выкарыстанне злачынцамі, тэрарыстамі і аўтарытарнымі рэжымамі для абыходу санкцый[5][⇨].

Манэра з’явілася як форк Bytecoin у 2014 годзе. Першапачаткова яна называлася BitMonero, але пазней назва была скарочана да Манэра. Праект хутка прыцягнуў увагу дзякуючы сваёй арыентаванасці на прыватнасць і дэцэнтралізацыю. У наступныя гады супольнасць і распрацоўшчыкі актыўна ўдасканальвалі алгарытмы і метады шыфравання, каб зрабіць крыптавалюту яшчэ больш бяспечнай і ананімнай[6].

Манэра выкарыстоўвае некалькі перадавых тэхналогій:

  • Кольцавыя падпісанні — дазваляюць схаваць асобу адпраўніка, змешваючы яго транзакцыю з іншымі[7].
  • Канфідэнцыйныя транзакцыі (RingCT) — забяспечваюць шыфраванне сум транзакцый[8].
  • Сакрэтныя адрасы — генеруюць унікальны адрас для кожнай транзакцыі, што ўскладняе адсочванне атрымальніка[9].

Майнінг — гэта працэс стварэння новых блокаў і пацверджання транзакцый у блокчейне шляхам рашэння складаных матэматычных задач, за што ўдзельнікі ўзнагароджваюцца крыптавалютай[10]. Майнінг Манэра заснаваны на алгарытме RandomX, які аптымізаваны для працы на звычайных працэсарах, што спрыяе дэцэнтралізацыі сеткі[11]. Майнеры ўдзельнічаюць у працэсе стварэння новых блокаў і атрымліваюць узнагароды ў выглядзе XMR. Адной з унікальных асаблівасцей Манэра з’яўляецца сістэма хваставой эмісіі (tail emission): пасля дасягнення пэўнай колькасці блокаў (каля 18,4 мільёна XMR) эмісія не спыняецца цалкам, а працягваецца з мінімальнай стаўкай 0,6 XMR за блок. Гэтая сістэма забяспечвае ўстойлівасць сеткі і стымуляванне майнераў на працягу ўсяго часу існавання Манэра, робячы яе інфляцыйнай крыптавалютай з доўгатэрміновай перспектывай[12].

Манэра часта крытыкуецца за сваю высокую ступень ананімнасці, якая робіць яе прывабнай для незаконных фінансавых аперацый, асабліва на даркнэце[13]. Паводле дакладу Савета Бяспекі ААН, тэрарыстычная групоўка Ісламская дзяржава заклікала да ахвяраванняў у Манэра[14][15]. Гэтая спрэчка прывяла да таго, што крыптабіржаў Binance і Kraken прыпынілі гандаль у Манэра[16][17].

  1. Release 0.18.3.4 — 2024. Праверана 22 жніўня 2024.
  2. 'Privacy coin' Monero offers near total anonymity (англ.). Reuters (11 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2024. Праверана 3 лютага 2025.
  3. Что за криптовалюта монеро? История создания и перспективы (руск.). BitPapa. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022. Праверана 3 лютага 2025.
  4. Is Monero Keeping Bitcoin's Cypherpunk Dream Alive? (англ.). Forbes (18 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2025. Праверана 3 лютага 2025.
  5. North Korean hackers mining cryptocurrency Monero (англ.). Sky News (2 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2018. Праверана 3 лютага 2025.
  6. Краткая история (руск.). getmonero.org (2 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2024. Праверана 3 лютага 2025.
  7. Кольцевая подпись (руск.). Moneropedia. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2024. Праверана 3 лютага 2025.
  8. Ring T (руск.). Moneropedia. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2024. Праверана 3 лютага 2025.
  9. Скрытый адрес (руск.). Moneropedia. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2024. Праверана 3 лютага 2025.
  10. Майнинг (руск.). Moneropedia. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2024. Праверана 3 лютага 2025.
  11. RandomX (руск.). Moneropedia. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2024. Праверана 3 лютага 2025.
  12. Хвостовая эмиссия (руск.). Moneropedia. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2024. Праверана 3 лютага 2025.
  13. Monero, the Drug Dealer's Cryptocurrency of Choice, Is on Fire (англ.). Wired (25 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2025. Праверана 3 лютага 2025.
  14. Trump’s promise to loosen crypto regulations may be boon for extremist groups (англ.). The Guardian (27 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2025. Праверана 3 лютага 2025.
  15. [https://documents.un.org/doc/undoc/gen/n24/191/91/pdf/n2419191.pdf Thirty-fourth report of the Analytical Support and Sanctions Monitoring Team submitted pursuant to resolution 2734 (2024) concerning ISIL (Da’esh), Al-Qaida and associated individuals and entities] (англ.). Савет Бяспекі ААН (22 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2025. Праверана 3 лютага 2025.
  16. Binance Delisting Sparks Privacy Concerns (англ.). Financial Times. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2024. Праверана 3 лютага 2025.
  17. Kraken to Delist Monero (XMR) Across Europe (англ.). Bitcoin.com News (2 кастрычніка 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2024. Праверана 3 лютага 2025.