Перайсці да зместу

Войцех Манівід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Манівід Кайлікінавіч)
Войцех Манівід
Ляліва
Ляліва
ваявода віленскі
з 1413
Пераемнік Юрый Гедыгольд

Нараджэнне 1370
Смерць не раней за 27 жніўня 1423
Месца пахавання
Род Манівіды[d]
Бацька Кайлікін[d][2]
Жонка Ядвіга[d][2][3], Юліянія Святаслаўна[d][4][2][…] і мерк. Ядвіга з Ляжэніц[d][3]
Дзеці Івашка Манівідавіч[5]
Грамадзянства
Бітвы

Войцех (Альберт[6]) Манівід (узгадв. ад 1387/1389 — памёр каля 1422) — літоўскі баярын, староста віленскі (13961413), затым ваявода віленскі (1413—1422). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Ляліва».

Імя Манвід, Манівід — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[7].

Першая аснова Man- звязаная з літоўскім manyti "думаць, меркаваць", другая — з літоўскім iš-vysti "убачыць" (iš-vydo "убачыў"). Імя значыла "Думны і зоркі" (шмат думае, далёка бачыць).

Выступаў у шэрагу асоб, якія ў 1387—1389 гадах паручыліся за Грыдку Канстанцінавіча[8].

Сын Гайлігіна (Кайлікіна), брат Юрыя Гедыгольда (Гедгаўда). Быў двойчы жанаты: з Юліяніяй, дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча, і з Ядвігай. Меў сына Івашку (праўдападобна, у першым шлюбе).

Валодаў шматлікімі вёскамі, у т.л. Жупранамі.

Вядомыя пячаткі: з 1398 году з надпісам SIGILL ALBRECI MONEWID і з 1410 году з надпісам + s. alberti : capit : de : vilna, яшчэ адна з 1419 з гербам «Ляліва». Яшчэ да Гарадзельскай уніі Манівід, у адрозненне ад многіх сучаснікаў, ужываў на пячатцы не просты ўласны знак, а цалкам аформлены герб у полі шчыта, падобны да крыжацкіх.

Зноскі

  1. Брэгер Г. М. З гісторыі маёнтка Дамашкавічы // АрхіварыусМн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2004. — вып. 2. — С. 8. — ISSN 2225-4412
  2. а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 262. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  3. а б Antoniewicz M. Manifestacja genealogiczna w herbie złożonym biskupa Pawła Olgimunta księcia Holszańskiego // Prace naukowe Wyższej Szkoły Pedagogicznej w Częstochowie. Seria: Zeszyty HistoryczneUniwersytet Jana Długosza w Częstochowie, 1997. — Т. 4. — С. 409. — ISSN 1898-4630
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 160, 459, 541.
  5. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 262, 263. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  6. Па традыцыі імя Альберт ужывалася як лацінскі адпаведнік польскага імені Войцех.
  7. T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
  8. Prochaska, A. Rokosz Hryćka Konstantynowicza 1387—1390 // Kwartalnik historyczny. — 1908. — R. 22. — S. 395.
  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6, 1913 nr 11-12 (Ród Moniwida).