Манікюр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выкананне манікюра

Манікюр (фр.: Manucure[1]) — касметычная працэдура па апрацоўцы пазногцяў на пальцах рук і саміх пальцаў рук. Манікюр выконваецца як у салонах прыгажосці ці касметалагічных кабінетах кваліфікаванымі спецыялістамі, так і ў хатніх умовах.

Манікюр можа ўключаць у сябе:

  • Масаж рук
  • Ванначкі для скуры рук і пазногцяў
  • Догляд пазногцяў, паліроўка, наданне ім формы
  • Упрыгожванне пазногцяў лакам, стразамі і інш
  • Нарошчванне пазногцяў

Манікюр часта сумяшчаецца з педыкюрам, доглядам скуры твару, працэдурамі ў цырульні (стрыжка, афарбоўванне і іншыя віды догляду валасоў).

Часта пад словам «манікюр» разумеюць толькі дызайн пазногцяў.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.25