Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа
Заснавана 1937
Тып школа
Сайт upkmargorka.znaj.by

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Школа пачала працаваць у лістападзе 1937 года. Да 1941 года ў школе было тры выпускі.

У 1987/1988 навучальным году ў школе займаліся 510 навучэнцаў.

У 1987—1988 гады аддзел адукацыі Пухавіцкага райвыканкама запланаваў будаванне новага будынка СШ № 1 г. Мар’іна Горка, разлічанага на 1251 вучнёўскае месца.

12 лістапада 1988 года са старога будынка школа перайшла ў новае

З 1988 года занятку вядуцца ў адну змену. Увесь час павялічваецца колькасць навучэнцаў. Калі ў 1988 годзе ў школе вучылася 504 школьнікі, то ў 1996/1997 навучальным году ў 41 класе вучыліся 952 навучэнцаў. Працавала ў школе 67 настаўнікаў і 27 тэхнічных працаўніка.

З 1989/1990 навучальнага года школа паступова пераходзіць на вывучэнне прадметаў і выхаванне навучэнцаў на беларускай мове.

З 2004/2005 навучальнага года школа рэарганізавана ва ўстанову адукацыі «Дзяржаўная агульнаадукацыйная дзіцячы сад — сярэдняя школа № 1 г. Мар’іна Горка».

З 2011/2012 навучальнага года школа пераназвана ў дзяржаўную агульнаадукацыйную ўстанову «Мар’інагорскі дзіцячы сад — сярэдняя школа».

З 2012/2013 навучальнага гады — дзяржаўная ўстанова адукацыя «Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»[1].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя настаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лідзія Пятроўна Арэхава — настаўніца матэматыкі (1954—1975). Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1966)[3].

Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксандр Епіфанавіч Карабцоў, 1949 — ?[4]
  • Наталля Уладзіміраўна Дрозд.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі