Мара (багіня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мара, багіня)
Даўгінаўскі ідал. На «спіне» ідала высечаны чатыры чатырохканцовыя крыжы з перакладзінамі на канцах, што маюць ў народзе назвы «крыж крыжоў», «агнявы крыж», «крыж Мары».IXXIII стагоддзi

Мара — язычніцкае боства, якому пакланяліся продкі сучасных беларусаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадметам культу гэтага боства лічыцца Даўгінскі крыж[1]. Магла быць багіняй нараджэння, плоднасці і смерці — гэта значыць цыркуляцыі паміж светам жывых і светам памерлых. Мяркуецца, што яе культ у Беларусі развіваўся пад уплывам балцкай культуры, дзе існавала багіня Мара з аналагічнымі функцыямі. У пазнейшым беларускім фальклоры Мара паступова ператварылася ў жаночы дух, прывід, здань.

Імёны[правіць | правіць зыходнік]

Само імя Мара мае нядобрае адценне, таму што бярэ пачатак ад агульнага для шмат якіх еўрапейскіх моў кораня «мр» і спалучаецца з такімі паняццямі, як змрок, памерці, мёртвы, смерць, марока. Ад гэтага кораня паходзіць слова немарач (хвароба).

У славян жаночая істота Мара пазней схавалася за такімі імёнамі, як Морэна, Мара, Мар’я, Мар’янка, Марыля, Маркіта, Мархва, магчыма, Марына, Маргарыта і да т.п. Жаночы персанаж Мархва (юрлівая, сярдзітая кабета) згадваецца ў паэме В. Дуніна — Марцінкевіча «Вечарніцы», дзе з гэтай гераіняй звязваецца паходжанне назвы Паненскай гары ў Лагойску.

Тапонімы[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Мар’іна Горка» і Мар’іна, ёсць меркавання, утварыўся ад паганскай традыцыі, бо некалі там было капішча, дзе паганцы маліліся сваёй багіні Мары.[2]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9