Марат Барысавіч Батвіннік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марат Барысавіч Батвіннік
Дата нараджэння

22 снежня 1928(1928-12-22) (88 гадоў)

Месца нараджэння

Менск, Менская акруга, БССР, СССР

Грамадзянства

Flag of Belarus.svg Беларусь

Род дзейнасці

гісторык

Месца працы

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Мара́т Бары́савіч Батві́ннік (22 снежня 1928, Мінск) — беларускі гісторык.

У 1951 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў ва ўстановах народнай асветы. 3 1977 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Вывучае гісторыю культуры і асветы Беларусі.

Аўтар кніжак «Лаўрэнцій Зізаній» (1973), «Адкуль ёсць пайшоў буквар» (1983). Даследуе гістарыяграфію, прысвечаную жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны. Адзін з аўтараў кнігі «Іван Фёдараў і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне» (1984). Адказны рэдактар кнігі «Францыск Скарына — беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар» (1989).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.