Марат Мікітавіч Гроднікаў
Марат Мікітавіч Гроднікаў | |
Дата нараджэння: | 1948 |
---|---|
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Член у: | |
Узнагароды: |
Марат Мікітавіч Гроднікаў (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1968 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1978 годзе — БПІ. З 1968 года працаваў у Слаўгарадскім райвыканкаме, у 1970—2013 гадах у інстытуце Белпрампраект[1], вядучы архітэктар, пасля галоўны архітэктар праектаў АБА-2. Цяпер працуе ў персанальнай творчай майстэрні[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: аўтатранспартная гаспадарка Савета Міністраў БССР[1] (1982), зборачная вытворчасць трактарнага завода і завода «Гарызонт»[2], гараж хуткай дапамогі ў Мінску[1], завод газавай апаратуры ў Навагрудку, філіял трактарнага завода ў Смаргоні[2], лядовыя палацы ў Бабруйску, Магілёве[1], Горках (2012, сааўтар Ю. Даргевіч)[3], крыты ўсесезонны каток, комплекс «Белаэранавігацыі» па вул. Караткевіча, комплекс пабудоў па вул. Ціміразева[1], Чыжоўка-Арэна (пабудавана ў 2013 годзе)[4] — усе ў Мінску.
У сааўстарстве са скульптарам Уладзімірам Жбанавым удзельнічаў у стварэнні скульптуры «Маленькі хакеіст» каля Бабруйск-Арэны (2008)[5], скульптурнай кампазіцыі «Пакупнікі» каля ЦУМа (2011)[6], скульптуры-фантана «Залаты трыліснік» ў Маладзечне (2011)[7], мемарыяльнага знака «Шчыт Айчыны» (2012), прысвечанага чэкістам, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, каля Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі ў Мінску[6].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (1999)[1], Ордэнам Пашаны (2016)[8]. За актыўны ўдзел у праектаванні крытага катка ў Мінску абвешчана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Гродников Марат Никитович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Марат Гродников: «Главное — любить, верить и делать…»
- ↑ ТОП-10 ледовых дворцов Беларуси
- ↑ От «летающей тарелки» — к водной стихии. Главный архитектор «Чижовка-Арены» Марат ГРОДНИКОВ рассказывает, что вдохновило его на необычный проект.
- ↑ Бобруйск-Арена, ледовый дворец
- ↑ 6,0 6,1 Тот самый Жбанов. 24.01.2012
- ↑ В столице «Дожинок» спорят об излишнем эротизме новой скульптуры. 28.07.2011
- ↑ Прэзідэнт Беларусі ўручыў ордэн Айчыны III ступені міністру аховы здароўя Прэзідэнт 15.01.2016
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гродников Марат Никитович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Бабруйска
- Архітэктары Магілёва