Марат Наілевіч Ізмайлаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Марат Ізмайлаў
Marat Izmailov Russia.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марат Наілевіч Ізмайлаў
Нарадзіўся 21 верасня 1982(1982-09-21)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства
Рост 172 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Расіі Тарпеда (Масква)
2000 Сцяг Расіі Лакаматыў (Масква)
Клубная кар’ера*
2000 — 2008 Сцяг Расіі Лакаматыў (Масква) 124 (25)
2000   Сцяг Расіі Лакаматыў-2 (Масква) 18 (1)
2007 — 2008   Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон) 23 (4)
2008 — 2013 Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон) 59 (9)
2013 — 2015 Сцяг Партугаліі Порту 13 (1)
2014   Сцяг Азербайджана Габала 14 (1)
2014 — 2015   Сцяг Расіі Краснадар 22 (1)
2016 — 2017 Сцяг Расіі Краснадар 7 (1)
2017 Сцяг Расіі Арарат (Масква) 4 (2)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2012 Сцяг Расіі Расія 35 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Мара́т Наі́левіч Ізма́йлаў (татар.: Марат Наил улы Измаилев[2]; 21 верасня 1982, Масква[3]) — былы расійскі футбаліст, паўабаронца. Іігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2001—2012). Вядомы дзякуючы вступам за маскоўскі «Лакаматыў» і лісабонскі «Спортынг». Мае татарскае паходжанне.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Лакаматыў»[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 2000 года стаў іграком маскоўскага «Лакаматыва» і дэбютаваў у аснове ў кастрычніку таго ж года, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць ЦСКА. У чэрвені 2001 года разам з клубам атрымаў перамогу ў Кубку Расіі, адзначыўшыся галявой перадачай у фінальным матчы, дзе «Лакаматыў» перагуляў махачкалінскі «Анжы» ў серыі пенальці. У 2002 і 2004 гадах станавіўся чэмпіёнам Расіі, а ў наступныя сезоны чаргаваў выдатную гульню і цяжкія траўмы.

«Спортынг»[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе пераехаў у лісабонскі «Спортынг» на правах арэнды. У Партугаліі паказваў больш упэўненую і якасную гульню, у выніку па заканчэнні сезона партугальскі клуб выкупіў ягоны трансфер. У ліпені 2010 года атрымаў траўму на летнім зборы «Спортынга» ў Францыі, з-за якой быў вымушаны пакінуць збор[4].

У партугальскім клубе Марат правёў шмат добрых сезонаў, стаўшы ўлюбёнцам балельшчыкаў клуба.

«Порту»[правіць | правіць зыходнік]

8 студзеня 2013 года Ізмайлаў афіцыйна стаў іграком «Порту», падпісаўшы кантракт на 2,5 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[5]. Дэбютаваў за новы клуб 13 студзеня ў матчы супраць «Бенфікі», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне сустрэчы пры ліку 2:2[6].

У 2014 годзе 31-гадовы хаўбэк перайшоў у азербайджанскую каманду «Габала» на правах арэнды, якую ўзначальваў Юрый Сёмін, пад кіраўніцтвам якога Ізмайлаў гуляў у «Лакаматыве» і зборнай Расіі. У ліпені 2014 года расійскі футбольны клуб «Краснадар» абвесціў аб пераходзе Ізмайлава ў свой склад на ўмовах гадавой арэнды з правам падаўжэння пагаднення[7]. 14 жніўня ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Расіі супраць маскоўскага «Спартака» забіў першы мяч за «Краснадар».

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Прапусціўшы сезон 2015/16, у ліпені 2016 года падпісаў кантракт з «Краснадарам». У сакавіку 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду.

У чэрвені 2017 года далучыўся да маскоўскага «Арарата» з Першыства ПФЛ, правёў за яго чатыры матчы і забіў два галы, пасля чаго ў верасні 2017 года разарваў кантракт і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Свае першыя выклікі ў склад нацыянальнай каманды Марат атрымаў ў 2001 годзе. За нацыянальную зборную Расіі гуляў на чэмпіянаце свету 2002 года і чэмпіянаце Еўропы 2004 года, пасля чаго доўгі час не запрашаўся ў зборную. 25 мая 2012 года пасля 6-гадовага перапынку Марат з’явіўся на полі ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвая, у рамках падрыхтоўкі Расіі да чэмпіянату Еўропы 2012 года[8]. На Еўра-2012 Марат выйшаў у матчы супраць зборнай Польшчы, замяніўшы на 79-й хвіліне Алана Дзагоева, таксама Ізмайлаў гуляў у матчы супраць зборнай Грэцыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Лакаматыў:

Спортынг:

Порту:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]