Мараўская банавіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мара́ўская банаві́на (сербахарв.: Moravska banovina, Моравска бановина) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія у перыяд з 1929 па 1941 год.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мараўская банавіна была размешчана ва ўсходняй частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Цэнтральнай Сербіі і Паўночна-усходняга Косава.

На поўдні банавіна межавала з Вардарскай, на захадзе — з Зэцкай і Дрынскай, на поўначы — з Дунайскай банавінай і Румыніяй, на ўсходзе — з Балгарыяй.

Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Марава. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Ніш.

Раздзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны краіны нацысцкага блоку акупіравалі Мараўскую банавіну і падзялілі яе паміж Балгарыяй, акупаванай немцамі Сербіяй і Албаніяй пад італьянскім кіраваннем.

Пасля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ як частка Сацыялістычнай рэспублікі Сербія.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]