Мара (рака)
| Мара | |
|---|---|
| англ.: Mara | |
| Панарама ракі Мара на тэрыторыі Кеніі | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | ~395 км |
| Басейн | 13 504 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Вышыня | 2932 м |
| Вусце | Возера Вікторыя |
| • Каардынаты | 1°30′50″ пд. ш. 33°55′56″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Вікторыя |
|
|
|
| Краіна | |
Мара — рака ў Кеніі і Танзаніі. Даўжыня — каля 395 км, выток знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Танзаніі. Рака дала назву запаведніку Масаі-Мара. Маршрут міграцыі капытных жывёл запаведніка перасякае раку.
Плошча басейна Мары складае 13.504 км ², з якіх прыкладна 65 % знаходзіцца ў Кеніі і 35 у Танзаніі. Ад вытока ў гарах Кеніі рака цячэ на паўднёвы захад. Раку можна ўмоўна падзяліць на чатыры ўчасткі: схілы Маў (дзе ў Мару ўпадаюць прытокі Амала і Н’янгорэс), кенійскія пашы (упадаюць Талек, Энгарэ і Энгіта), запаведныя тэрыторыі (упадае Санд) і ніжні працяг у Танзаніі. Далей у балоцістай мясцовасці Мара ўпадае ў возера Вікторыя. На мяжы Кеніі і Танзаніі Мара заходзіць у запаведнік Серэнгеці. На берагах Мары ў вялікай колькасці жывуць кракадзілы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- gabepalacio.com: Віртуальны тур па рацэ Мара Архівавана 18 мая 2020. (патрабуе Quicktime plugin)