Марбургскі ўніверсітэт
Выгляд
Марбургскі ўніверсітэт імя Філіпа | |
---|---|
Philipps-Universität Marburg | |
Арыгінальная назва | Philipps-Universität Marburg |
Заснаваны | 1 ліпеня 1527 |
Рэктар | Фолькер Нінхаўс |
Студэнты | 20 982 (2009/10) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Марбург, Гесен, Германія |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марбургскі ўніверсітэт імя Філіпа (ням.: Philipps-Universität Marburg), універсітэт Марбурга — першы пратэстанцкі ўніверсітэт Германіі; заснаваны ў 1527 гесэнскім ландграфам Філіпам Вялікадушным у Марбургу.
Пра ўніверсітэт
[правіць | правіць зыходнік]Марбургскі ўніверсітэт разам з Гайдэльбергскім, Гётынгенскім, Цюбінгенскім і Фрайбургскім адносіцца да ліку гістарычных германскіх універсітэтаў, што сфармавалі на працягу многіх стагоддзяў Германію як агульнаеўрапейскі цэнтр навукі і асветы.
Марбургскі ўніверсітэт узнік як галоўны нямецкі пратэстанцкі ўніверсітэт. Вядомы сваімі даўнімі традыцыямі непрымання абскурантызма.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Людвіг фон Зібель, археолаг, прафесар
Беларусы ў Марбургскім універсітэце
[правіць | правіць зыходнік]- Аркадзь Арэхва, беларускі грамадскі дзеяч (медыцына)
- Аляксей Арэшка, дзеяч беларускай эміграцыі (хімія, 1947-1949)
- Раіса Жук-Грышкевіч, беларуская грамадская дзяячка (стаматалогія, 1945-1948)
- Уладзімір Набагез, беларускі грамадскі дзеяч (медыцына, 1945-1949)
- Барыс Рагуля, беларускі палітычны дзеяч, вайсковец (медыцына)
- Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец (медыцына, 1945-1950)
- Аўген Смаршчок, праваслаўны святар, старшыня Саюза Беларусаў у Бельгіі (псіхалогія, 1947-1950)
Зноскі
- ↑ Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.