Марвары (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марвары
(मारवाड़ी लोग)
Marwarree Brokers (9806288364).jpg
Фота XIX ст.
Агульная колькасць 16162 тыс. (2001 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of India.svg Індыя - каля 16 млн., Flag of Pakistan.svg Пакістан - каля 162 тыс.
Мова марвары
Рэлігія індуізм, іслам
Блізкія этнічныя групы астатнія раджастханцы

Марвары (саманазва: मारवाड़ी लोग) — народ на захадзе Індыі і ўсходзе Пакістана. Жывуць пераважна ў Раджастхане і Сіндзе. У XIX - XX стст. у выніку міграцыі буйныя абшчыны марвары склаліся ў розных гарадах Індастана. У Калькуце марвары вылучаліся як асобная сацыяльная група насельніцтва, якая займалася гандлем. Тут паняцце "марвары" набыло статус абразлівай мянушкі, што значыла сквапнага чалавека, які клапаціўся толькі пра грошы. Постаць марвары шырока фігуруе ў заходнебенгальскім фальклоры. У сучаснай Індыі марвары не разглядаюцца як асобны народ, а толькі як частка раджастханцаў або прадстаўнікоў сацыяльнай групы, што ўскладняе іх падлік. У 2001 г. прыкладная колькасць марвары ў Індыі — 16 млн. чал., у Пакістане — 162 тыс. чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва марвары паходзіць ад рэгіёна Марвар у Раджастхане і літаральна значыць "людзі пустыннай зямлі". Як асобны народ марвары склаліся ў перыяд позняга сярэднявечча ў сувязі з росквітам мясцовых гарадоў і гарадской гаспадаркі. Большасць марвары — выхадцы з варны вайш'яў, якія займаліся рамяством і гандлем. Важную ролю ў іх адасабленні адыграла выкарыстанне літаратурнай мовы марвары. У пазнейшы перыяд культура марвары пашырылася на прадстаўнікоў ніжэйшых варн і парыяў.

У XIX ст. з уключэннем Індыі ў склад брытанскай калоніі марвары пачалі перасяляцца ў іншыя рэгіёны, дзе жылі пераважна ў гарадах. Адасабленне ад іншага насельніцтва і заняткі, звязаныя з накапленнем грошаў, не спрыялі поўнай інтэграцыі марвары ў мясцовае сацыяльнае асяродзе. Прыкладам таму стала Заходняя Бенгалія. У Калькуце паняцце "марвары" набыло статус абразлівай мянушкі, што значыла сквапнага чалавека. Адмоўны вобраз марвары ўвайшоў у гарадскі фальклор. У XIX - пачатку XX стст. марвары актыўна супрацоўнічалі з каланіяльнымі ўладамі і атрымалі доступ да сучаснай адукацыі. У выніку сярод іх склаўся пласт інтэлектуальнай эліты, частка якой удзельнічала ў руху за вызваленне Індыі.

У 1947 г. пры падзеле былой брытанскай калоніі на незалежныя Індыю і Пакістан большая частка гарадскіх марвары перасялілася ў Індыю. Аднак у Пакістане засталіся тыя, хто належыў да ніжэйшых каст або прыняў іслам.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Большасць марвары Індыі — гарадскія жыхары, але ў Раджастхане і Пакістане яны таксама жывуць у сельскай мясцовасці. Гаспадарчыя заняткі звязаны з рамяством і гандлем. Пакістанскія марвары спецыялізуюцца на ірыгацыйным земляробстве і апрацоўцы скур. Сярод іх найлепш захаваліся адрозненні ў вопртцы, паколькі жанчыны працягваюць насіць доўгія спадніцы, у той час як іншыя мусульманкі звычайна апранаюць штаны. Традыцыйная кухня вегетарыянская, па свайму характару вельмі разнастайная.

У мінулым усе марвары аб'ядноўваліся ў прафесійныя аб'яднанні банія. Гэтыя аб'яднанні існуюць да нашых дзён, аднак прыналежнасць да іх стала не абавязковай. У Раджастхане і Пакістане дамінуюць вялікія пашыраныя сем'і, што могуць уключаць некалькі дзесяткаў чалавек. За межамі шчыльна населеных рэгіёнаў сем'і звычайна малыя нуклеарныя. Сярод марвары-нашчадкаў мігрантаў больш важным з'яўляецца падзел на роды. Марвары захоўваюць значную ізаляванасць ад іншага насельніцтва, аддаючы перавагу шлюбам з прадстаўнікамі блізкіх па паходжанню родаў. Главой сям'і заўсёды з'яўляецца бацька. Статус жанчын залежыць ад сацыяльнага паходжання. Жанчыны-выхадцы з заможных сем'яў адрозніваюцца самастойнасцю, у нашы дні працуюць за межамі сям'і.

Фальклор марвары багаты на гістарычныя і генеалагічныя паданні, казкі, легенды.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Абсалютная большасць вернікаў марвары — індуісты. Сярод іх захоўваюцца некаторыя старажытныя анімістычныя ўяўленні пра звышнатуральныя істоты і духаў, што быццам бы насяляюць навакольную прастору. У Пакістане таксама вылучаецца невялікі пласт гандляроў-мусульман.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова марвары развівалася разам з раджастхані, але ніколі не выкарыстоўвалася ў дзяржаўным справаводстве. У нашы дні нерэгулярна выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]