Маргарыта II д’Авен

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Маргарыта II д'Авен)
Jump to navigation Jump to search
Маргарыта II д’Авен
Margaret II, Countess of Hainau, by Hendrik van Heessel.jpg
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: хрысціянства і каталіцтва
Нараджэнне: 1311[1][2]
Смерць: 23 чэрвеня 1356(1356-06-23)[1][2]
Пахаванне:
Дынастыя: Дом Авен[d]
Бацька: Вільгельм I дэ Эно[d]
Маці: Жанна Валуа[d]
Муж: Людовік IV
Дзеці: Маргарыта Баварская[d], Людвіг VI Рымлянін, Вільгельм I[d], Альбрэхт[d], Атон V, Beatrice of Bavaria[d], Agnes of Bavaria[d] і Elisabeth of Bavaria[d]
Нідэрланды ў 1350 г.

Маргарыта I (нідэрл.: Margarethe I; 1311 — 23 чэрвеня 1356, Ле-Кенуа) — другая жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Людвіга IV; графіня Галандыі, Зеландыі і Фрысландыі ў 13451354 гадах, графіня Генегау з 1345 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маргарыта была дачкой графа Галандыі Вілема III з дынастыі Авен і яго жонкі Жанны Валуа.

26 лютага 1324 года ў Кёльне Маргарыта пабралася шлюбам з Людовікам Баварскім, будучым (з 1328 года) імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Пасля смерці свайго брата Вілема IV у 1345 годзе яна атрымала ў спадчыну карону Галандыі. У 1346 годзе Маргарыта вяртаецца на радзіму, каб пацвердзіць свае правы на нідэрландскія землі.

Тым часам у Боне карануе сябе імператарам Карл IV Люксембург. Муж Маргарыты, Людвіг IV, памірае ў 1347 годзе, так і не вырашыўшы спрэчку аб імператарскай кароне з Карлам. Сыны Людвіга спачатку сумесна кіравалі ўладаннямі Вітэльсбахаў, але ў 1349 годзе падзялілі іх паміж сабой і прымірыліся ў 1350 годзе з імператарам Карлам IV. Другі сын Маргарыты, Вілем V з яе згоды і згоды сваіх братоў Людвіга і Стэфана, якія адмовіліся на яго карысць ад нідэрландскай спадчыны, атрымаў у кіраванне графствы Галандыя, Зеландыя і Генегау.

У 1350 годзе Маргарыта, па прызыву вернай ёй галандскай арыстакратыі вяртаецца ў Нідэрланды і спрабуе пераняць уладу над краінай у Вілема, што прыводзіць да адкрытага канфлікту і грамадзянскай вайны ў Галандыі (Вайна кручкоў і трэскі). Пацярпеўшы ў ёй паражэнне, Маргарыта вымушана была саступіць сыну правы на Галандыю і Зеландыю, пакінуўшы сабе толькі графства Генегау.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з імператарам Людвігам IV Маргарыта нарадзіла дзесецярых дзяцей:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Margaretha van Holland // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Margaretha van Holland // Online Dictionary of Dutch Women Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]