Маргарыта I Эльзаская
Маргарыта I Эльзаская фр.: Marguerite d'Alsace | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1191 — 1194 | |||
Папярэднік | Філіп I Эльзаскі | ||
Пераемнік | Бадуэн V, граф Эно | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 1145 | ||
Смерць | 15 лістапада 1194 | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Латарынгскі дом | ||
Бацька | Цьеры Эльзаскі[d] | ||
Маці | Сібіла Анжуйская[d] | ||
Муж | Бадуэн V дэ Эно, Ralph II, Count of Vermandois[d] і каля Ralph II, Count of Vermandois[d] | ||
Дзеці | Ізабела дэ Эно, Балдуін I Фландрскі, Іаланда дэ Эно[d], Філіп I[d], Генрых I Фландрскі, Юстас Фландрскі[d] і Sybilla of Henao[d] | ||
Маргарыта I Эльзаская (фр.: Marguerite d'Alsace; нар. каля 1145 — пам. 15 лістапада 1194) — графіня Фландрыі з 1191 года.
Радавод[правіць | правіць зыходнік]
Бацькі Маргарыты — граф Фландрыі Т'еры Эльзаскі і яго 2-я жонка Сібіла Анжуйская (каля 1112/1116 — 1165).
Унучка па бацьку — Т’еры II, герцага Латарынгіі, па маці — Фулька V, графа Анжу і караля Іерусаліма.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Каля 1160 года выйшла замуж за Раўля II (1145 — 17 чэрвеня 1176), графа дэ Вермандуа, аднак гэты шлюб быў прызнаны не здзейсненым.
У красавіку 1169 годзе выйшла замуж за Бадуэна V, графа Эно (1150 — 17 снежня 1195), маркграфа Намюра, сына графа Эннае Бадуэна IV і Алісы Намюр, дачцы Готфрыда Намюра.
Бадуэн V і Маргарыта I Эльзаская мелі пяць сыноў і трох дочак:
- Ізабелу (23 красавіка 1170-15 сакавіка 1190) — жонку караля Францыі Філіпа II.
- Бадуэна VI (ліпень 1172—1205) — графа Фландрыі і Эно, імператара Лацінскай імперыі.
- Іаланду дэ Эно (1175—1219) — жонку П’ера II дэ Куртэнэ.
- Філіпа I Высакароднага (1175— 9 кастрычніка 1212) — маркграфа Намюра.
- Генрыха I (1176—16 чэрвеня 1216) — імператара Лацінскай імперыі.
- Сібілу (1179—9 студзеня 1217), жонку Гішара дэ Бажэ.
- Юстас (памёр у 1219 годзе) — рэгента Фесалоніцкага каралеўства.
- Готфрыда дэ Эно.
У 1177 годзе была прызначана сваім братам Філіпам I Эльзаскім, спадчынніцай прастола Фландрыі. У 1191 годзе Філіп I памёр падчас падчас трэцяга крыжовага паходу і Маргарыта стала графіняй Фландрыі. Разам з ёй стаў суправіцелем яе муж Бадуэн V (пад імем Бадуэна VIII).
Маргарыта I Эльзаская памерла ў 1194 годзе.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Olivier De Wree, Lambertus Vossius. Les seaux des comtes de Flandre et inscriptions des chartes. 1641 Генеалогія графаў Фландрыі (фр.)
- Materialsammlung über Margarete auf mittelalter-genealogie.de
![]() |
Маргарыта I Эльзаская на Вікісховішчы |
---|