Маргарэт Локвуд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарэт Локвуд
англ.: Margaret Lockwood
Дата нараджэння 15 верасня 1916(1916-09-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1990(1990-07-15)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Julia Lockwood[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, акцёрка, тэатральная актрыса
Кар’ера 1934—1980
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі
IMDb ID 0516994
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарэт Локвуд, CBE (англ.: Margaret Lockwood, 15 верасня 1916 — 15 ліпеня 1990) — брытанская актрыса, вядомая сваімі ролямі ў меладрамах кінастудыі «Gainsborough» у 1940-х гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маргарэт Мэры Локвуд Дэй (англ.: Margaret Mary Lockwood Day) нарадзілася ў горадзе Карачы ў Брытанскай Індыі (цяпер Пакістан) у сям’і ў англічаніна і ірландкі. Бацька будучай актрысы быў адміністратарам мясцовай чыгуначнай кампаніі. Будучы яшчэ дзіцем Локвуд з сям’ёй вярнулася ў Англію, дзе атрымала адукацыю і захапілася тэатрам.

Яе першае з’яўленне на сцэна адбылося ў 12-гадовым узросце ў п’есе «Сон у летнюю ноч», дзе актрыса-пачатковец выканала ролю феі. Яе першыя крокі ў акцёрскай кар’еры былі вельмі імклівыя, і ўжо ў 1932 годзе яна грала на сцэне Каралеўскага тэатра Друры-Лейн ў Лондане. У далейшым Локвуд прайшла курс стажыроўкі ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва, тым самым звярнуўшы на сябе ўвагу шэрагу тэатральных прадзюсараў, якія пачалі запрашаць актрысу ў многія паспяховыя пастаноўкі на тэатральных сцэнах брытанскай сталіцы.

Зноскі

  1. а б Margaret Lockwood // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Margaret Lockwood // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.rada.ac.uk/profiles?aos=acting&yr=1934&fn=margaret&sn=lockwood

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]