Маргарэт Шатландская (каралева Нарвегіі)
| Маргарэт Шатландская | |
|---|---|
| англ.: Margaret of Scotland стар.-сканд.: Margrét Alexandersdóttir нарв.: Margrete Alexandersdotter шатл. гэл.: Maighread Nic Rìgh Alasdair | |
| Нараджэнне |
28 лютага 1261 |
| Смерць |
9 красавіка 1283 (22 гады) |
| Месца пахавання | |
| Род | Данкельдская дынастыя |
| Бацька | Аляксандр III[d][1] |
| Маці | Маргарэт Англійская[d] |
| Муж | каля Эйрык II Магнусан[2] |
| Дзеці | Маргарэт Нарвежская Дзева |
| Грамадзянства | |
Ма́ргарэт Шатла́ндская (стар.-сканд.: Margrét Alexandersdóttir, нарв.: Margrete Alexandersdotter; 28 лютага 1261 — 9 красавіка 1283) — каралева Нарвегіі і жонка караля Эрыка II Нарвежскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў замку Віндзар і была дачкой караля Аляксандра III Шатландскага ад яго першай жонкі, Маргарэт Англійскай. Яна выйшла замуж за Эрыка ў Бергене, у 1281 г. Па ўмовах шлюбнага кантракту нарвежская карона ў абмен на грашовую кампенсацыю адмаўлялася ад прэтэнзій на востраў Мэн і на Гебрыдскія астравы.
Яна памерла ў Цёнсбергу, магчыма падчас, а можа і пасля таго як нарадзіла Маргарэт, якая стала каралевай Шатландыі ў 1286 г. Яе смерць датуюць 9 красавіка 1283 г., але Хроніка Ланеркоста сцвярджае, што яна сканала 27/28 лютага 1283 г.
Маргарыта была пахавана ў старым кафедральным саборы Бергена. Гэты сабор быў разбураны ў 1531 г. на яго месцы ў наш час знаходзіцца крэпасць Бергенхус.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.