Маргарэт Этвуд
Маргарэт Элінор Этвуд (англ.: Margaret Eleanor Atwood, 18 лістапада 1939, Атава, Канада) — канадская англамоўная пісьменніца, паэтка, літаратурны крытык, актывістка аховы навакольнага асяроддзя. Лаўрэатка шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, у тым ліку Букера (2006). Адна з найбольш вядомых англамоўных пісьменніц у свеце. Кавалерыня ордэна Канады. У 1987 годзе American Humanist Association уганаравала яе званнем Гуманіста года.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 лістапада 1939 года ў Атаве. У 1961 годзе атрымала ступень бакалаўра ва універсітэце Таронта, у 1962 годзе — ступень магістра у Коледжы Рэдкліф у Кэймбрыджы (ЗША). Дзеля працы яе бацькі, энтамолага, у дзяцінстве шмат часу прабавіла ў неабжытых раёнах на поўначы Канады, што істотна паўплывала на яе творчасць. У сталым веку яна працавала выкладчыцай у розных універсітэтах Канады. Яе публічная дзейнасць накіраваная на развіццё канадскай літаратуры. Маргарэт Этвуд — заснавальніца the Writers' Trust of Canada, творчай арганізацыі, мэта якой — падтрымка канадскіх пісьменнікаў. Яна таксама заснавала Паэтычную прэмію Грыфіна. У 2006 годзе Этвуд запатэнтавала LongPen — прыладу, якая дазваляе людзям дыстанцыйна падпісваць дакументы з дапамогай электроннага атраманту.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Маргарэт Этвуд — аўтарка пятнаццаці паэтычных зборнікаў. Многія яе вершы натхнёныя міфалогіяй, якой пісьменніцца захаплялася з ранняга дзяцінства. Найбольш вядомыя і прызнаныя яе раманы: The Edible Woman (1969), The Handmaid’s Tale (1985: прэмія Атура Кларка (1987), прэмія генерал-гебурнатара (1985), шорт-ліст Букера (1986)), Cat’s Eye (1988, шорт-ліст Прэміі генерал-губернатара (1988), шорт-ліст Букера (1989)), Alias Grace (1996: прэмія Джылера (Giller), шорт-ліст Букера (1996), шорт-ліст прэміі генерал-губернатара (1996)), The Blind Assassin (2000: Букер-2000, шорт-ліст прэміі генерал-губернатара(2000)), The Penelopiad (2005).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Этвуд, Маргарэт. Балотны чалавек // ARCHE, № 3 (4) — 1999. С. 139—148.
- Пенелапіяда / Маргарэт Этвуд; пераклад з англійскай Вольга Калацкая і Марыя Мартысевіч. — Вільня. — Логвінаў, 2018. — 220 с. — (Амерыканка). ISBN 978-609-8213-27-0
Зноскі
- ↑ а б в г д е (not translated to en-gb) Light in the wilderness — The Guardian, 2003. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 1 студзеня 2017.
- ↑ Margaret Atwood // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2006/03/07/books/07fair.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2009/02/19/sports/19iht-tennisram19.20303997.html
- ↑ а б http://www.amacad.org/publications/BookofMembers/ChapterA.pdf
- ↑ а б http://rsliterature.org/fellows/current-fellows/
- ↑ а б http://www.rsc.ca/en/search-fellows?keywords_44=&first_name=&last_name=Atwood&display_name=&election_year_21=&academy_25=All&division_24=All&discipline_23=All&is_deceased=0&sort_by=last_name&sort_order=ASC
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 лістапада
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Атаве
- Выпускнікі Гарварда
- Выкладчыкі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі
- Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Лаўрэаты Букераўскай прэміі
- Кампаньёны ордэна Канады
- Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты прэміі «Залаты вянок»
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Кавалеры Пашаны
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Англамоўныя паэты
- Англамоўныя пісьменнікі
- Паэты Канады
- Пісьменнікі Канады
- Пісьменніцы XX стагоддзя
- Пісьменніцы XXI стагоддзя
- Паэтэсы
- Стыпендыяты DAAD