Перайсці да зместу

Маргус Лайдрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргус Лайдрэ
ambassador of Estonia to Russia[d]
11 кастрычніка 2018 — 7 лютага 2023
пасол Эстоніі ў Фінляндыі[d]
2014 — 2018
ambassador of Estonia to the United Kingdom[d]
2006 — 2010

Нараджэнне 18 верасня 1959(1959-09-18)[1] (65 гадоў)
Бацька Heino Laidre[d][1]
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Вялікі крыж з зоркай і плечавай стужкай ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Order of the National Coat of Arms, 4th Class ордэн Трох зорак 3-й ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргус Лайдрэ (эст.: Margus Laidre; нар. 18 верасня 1959, Тарту) — эстонскі гісторык і дыпламат. Доктар гістарычных навук (2000).

У 1982 годзе скончыў гістарычны факультэт Тартускага ўніверсітэта. Працаваў навуковым супрацоўнікам у наступных месцах: Тартускі ўніверсітэт (1983), Стакгольмскі ўніверсітэт (1988), Каралеўскі музей арміі Швецыі (1989), Шведскі інстытут (1990).

У 1987 атрымаў вучоную ступень кандыдата гістарычных навук, у 2000 — доктара гістарычных навук. З 1987 па 1991 год праводзіў лекцыі ў Тартускім універсітэце, у 1991 годзе — запрошаны лектар Таронцкага ўніверсітэта.

У 1991 годзе пачаў працу ў Міністэрстве замежных спраў Эстоніі з пазіцыі дырэктара інфармацыйнага бюро Эстоніі ў Стакгольме. З 1991 па 1995 — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Эстоніі ў Швецыі, з 1996 па 1997 — у Германіі. З 1997 па 2000 — у Ватыкане. З 2001 па 2006 год працаваў дырэктарам трэцяга палітычнага дэпартамента МЗС Эстоніі. З 2006 па 2010 — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Эстоніі ў Вялікабрытаніі. З 2010 па 2018 працаваў саветнікам Прэзідэнта Эстоніі па пытаннях знешняй палітыкі. З 2014 па 2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Эстоніі ў Фінляндыі.

З 2018 па 2023 год — Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Эстоніі ў Расіі. У 2023 годзе Расея прыняла рашэнне аб паніжэнні ўзроўню дыппрадстаўніка ў абедзвюх краінах да часовага паверанага ў справах. 23 студзеня 2023 года МЗС загадала Маргусу Лайдрэ пакінуць тэрыторыю Расіі 7 лютага.