Мардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
| Мардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Мордовская Автономная Советская Социалистическая Республика, эрз.: Мордовскяй Автономнай Советскяй Социалистическяй Республика, макш.: Мордовской Автономной Советской Социалистической Республикась | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Саранск | ||||
| Дата ўтварэння | 20 снежня 1934 | ||||
| Дата скасавання | 25 снежня 1993 | ||||
| Насельніцтва | 971 тыс. чал. (1 984) | ||||
| Плошча | 26 200 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||||
| Узнагароды |
|
||||
|
|||||
Мардо́ўская Аўтано́мная Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (руск.: Мордовская Автономная Советская Социалистическая Республика, эрз.: Мордовскяй Автономнай Советскяй Социалистическяй Республика, макш.: Мордовской Автономной Советской Социалистической Республикась) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР, якая існавала пад гэтай назвай з 20 снежня 1934 па 25 снежня 1993 года. Сталіца — горад Саранск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка створана 20 снежня 1934 года пераўтварэннем з Мардоўскай аўтаномнай вобласці ў складзе Куйбышаўскага края.
Пасля пераўтварэння Куйбышаўскага края ў Куйбышаўскую вобласць, Мардоўская АССР выйшла са складу вобласці і стала самастойным суб'ектам РСФСР.
7 снежня 1990 года, падчас парада суверэнітэтаў у СССР, на сесіі Вярхоўнага Савета МАССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўна-прававым статусе рэспублікі і Мардоўская АССР была перайменавана ў Мардоўскую ССР. 24 мая 1991 года З'ездам народных дэпутатаў РСФСР было ўнесена адпаведнае змяненне ў арт. 71 Канстытуцыі РСФСР.
31 сакавіка 1992 года Мардоўская ССР з іншымі рэспублікамі Расіі падпісвае Федэратыўны дагавор.
25 снежня 1993 года ўступіла ў сілу Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі, у адпаведнасці з якой рэспубліка была перайменавана ў Рэспубліку Мардовія. 25 студзеня 1994 года адпаведныя рашэнні былі прыняты і Вярхоўным Саветам рэспублікі[1][2].
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]-
Паштовая марка СССР. Мардоўская АССР. Саранск. Дом Саветаў
-
50-годдзе Мардоўскай АССР
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Мордовской ССР от 25.01.1994 № 1202-XII «Об изменении наименования Мордовской Советской Социалистической Республики». Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2016.
- ↑ Закон Республики Мордовия от 25.01.1994 № 1203-XII «О внесении изменений в Конституцию (Основной Закон) Мордовской Советской Социалистической Республики». Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэспубліка Мардовія. Гісторыя
- Аб Рэспубліцы Мардовіі Архіўная копія ад 11 лютага 2017 на Wayback Machine