Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка
Краіна
Адрас горад Саранск, вул. Бальшавіцкая, 39
Фонд
Аб'ём фонду больш за 200 тыс. кніг, 4 тыс. грамкружэлак, 10 тыс. дыястужак, больш за 6 тыс. нот, каля 400 перыядычных выданняў
Доступ і карыстанне
Выдача штогод каля 500 тыс. кніг
Абслугоўванне З 9:00 да 17:00, выходны — субота
Колькасць чытачоў больш за 23 тыс. чалавек[1]
Іншая інфармацыя
Дырэктар О.І. Фядотава (з 2013 года).
Вэб-сайт mrdb.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка (Поўная афіцыйная назва: Дзяржаўная ўстанова культуры «Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка») — бібліятэка ў горадзе Саранску Рэспублікі Мардовія.

Адкрыта ў 1960 годзе. У бібліятэцы 15 аддзелаў, у тым ліку абанементы навучэнцаў малодшых і старэйшых класаў, аддзелы нацыянальнай і краязнаўчай літаратуры, літаратуры на замежных мовах, інфармацыйна-бібліяграфічны, перыядычных выданняў і іншыя.

Супрацоўнікамі бібліятэкі арганізуюцца кніжныя выстаўкі, святы кніг, казак, музычныя і літаратурныя вечары, краязнаўчыя чытанні. Бібліятэка аказвае метадычную і практычную дапамогу дзіцячым, сельскім і школьным бібліятэкам рэспублікі, праводзіць для іх працаўнікоў семінары, трэнінгі, курсы, практыкумы, школы прафесійнага майстэрства.

Будынак, у якім размешчана бібліятэка, пабудаваны ў 1939 годзе. Спачатку ў ім размяшчалася бібліятэка імя Пушкіна, а ў 1970 годзе ён быў перададзены Мардоўскай рэспубліканскай дзіцячай бібліятэцы[2].

Зноскі

  1. Информация с веб-сайта библиотеки
  2. Градостроительные ориентиры российских столиц: Саранск: монография / В. Ф. Вавилин, В. А. Моисеенко, В. В. Вавилин; под общ. ред. В. Ф. Вавилина. — Саранск: Изд-во Мордов. ун-та, 2009. — С. 488—489. — 604 с. — ISBN 978-5-7103-2133-1.