Мардэхай Гур
| Мардэхай Гур | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| іўр.: מרדכי גור | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | David Elazar[d] | ||||||
| Пераемнік | Рафаэль Эйтан | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Abraham Katz-Oz[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
6 мая 1930[1] |
||||||
| Смерць |
16 ліпеня 1995[2] (65 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Прыналежнасць | Хагана[d] | ||||||
| Род войскаў | Армія абароны Ізраіля | ||||||
| Званне | раў-алуф[d] | ||||||
| Камандаваў | Армія абароны Ізраіля | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Мардэхай Гур (іўр.: מרדכי "מוטה" גור; 5 мая 1930 года, Іерусалім, Падмандатная Палесціна — 16 ліпеня 1995 года, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, начальнік Генеральнага штаба арміі Ізраіля (1974—1978), міністр аховы здароўя Ізраіля (1984—1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Іерусаліме, у сям’і выхадцаў з Расійскай імперыі Машэ і Тавы Гарбань. У трынаццацігадовым узросце Мота далучаецца да Хаганы. Пасля вайны за незалежнасць служыць у Нахалі, але мара служыць у дэсантных войсках прыводзіць яго ў брыгаду Цанханім, дзе ён знаёміцца з Арыэлем Шаронам. У 1955 годзе Мардэхай Гур атрымлівае медаль «За Адвагу» з рук Машэ Даяна.
Пасля завяршэння вучобы ў ваенным каледжы ў Парыжы быў прызначаны камандзірам пяхотнай брыгады «Галані». У час Шасцідзённай вайны брыгада парашутыстаў пад яго камандаваннем вызваляе Усходнюю частку Іерусаліма. Гур перадае па рацыі гістарычныя словы: «Храмавая гара ў нашых руках! Паўтараю — Храмавая гара ў нашых руках!»
У 1969 годзе прызначаны камандуючым Паўночнай ваеннай акругі. У 1972—1973 гг. з’яўляўся ваенным аташэ Ізраіля ў Вашынгтоне, ЗША. Пасля вяртання, у другі раз прызначаецца камандуючым Паўночнай ваеннай акругі. У студзені 1974 года, замяняе Давіда Элазара на пасадзе Начальніка Генеральнага штаба.
Пасля выхаду ў адстаўку займаецца палітыкай. Абіраецца ў Кнесет у 1981 годзе ад партыі Авада. Быў міністрам аховы здароўя і міністрам без партфеля. Ва ўрадзе Рабіна займаў пасаду намесніка міністра абароны.
Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку «Храмавая гара ў нашых руках» (1973 г).
Даведаўшыся, што цяжка хворы на рак, Мардэхай Гур скончыў жыццё самагубствам застрэліўшыся з асабістага пісталета 16 ліпеня 1995 года, у двары свайго дома.
Зноскі
- 1 2 חה"כ מרדכי (מוטה) גור (גורבן) — Кнесет.
- ↑ Mordechai Gur // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.mota.co.il/ Архівавана 15 чэрвеня 2017.
- Мота Гур // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
- Міністры аховы здароўя Ізраіля
- Дэпутаты кнэсета
- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Іерусаліме
- Памерлі 16 ліпеня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Тэль-Авіве
- Пахаваныя ў Тэль-Авіве
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Асобы
- Ваенныя Ізраіля
- Застрэліліся
- Дэпутаты кнэсета 10-га склікання
- Дэпутаты кнэсета 11-га склікання
- Дэпутаты кнэсета 12-га склікання
- Дэпутаты кнэсета 13-га склікання
- Самазабойцы
- Памерлі ад раку