Марз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Марз (арм.: մարզ) — адзінка адміністрацыйнага падзелу Арменіі першага ўзроўню. Слова паходзіць ад персідскага مرز «мяжа». Тэрмін таксама перакладаецца на беларускую як вобласць і правінцыя.

Тэрыторыя рэспублікі падзеленая на дзесяць марзаў і горад Ерэван. Марзы ўзначальваюцца марзпетамі (губернатарамі), якія прызначаюцца рэспубліканскім урадам. Тэрыторыя марзаў дзеляцца на гарадскія і сельскія абшчыны, таксама вядомыя як хамайнкі (арм.: համայնք).