Перайсці да зместу

Маркас Роха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Маркас Роха
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сакавіка 1990(1990-03-20)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 187 см
Вага 85 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Спартак Масква 8 (0)
2012—2014 Спортынг 49 (5)
2014—0000 Манчэстэр Юнайтэд
Бока Хуніярс
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фаўсці́на Ма́ркас Альбе́рта Ро́ха (ісп.: Faustino Marcos Alberto Rojo; нар. 20 сакавіка 1990, Ла-Плата, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца клуба «Бока Хуніярс» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Маркас Роха з'яўляецца выхаванцам клуба «Эстудыянтэс», у якім выступаў за ўсё юнацкія каманды[3]. З 2008 года ён стаў выступаць за асноўны склад клуба, дэбютаваўшы 7 снежня ў гульні супраць «Калона», дзе правёў на поле 10 хвілін. 5 ліпеня 2009 года Роха забіў свой першы мяч у прафесійнай кар’еры, паразіўшы браму «Рывер Плэйт» і прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 2:1. У тым жа годзе футбаліст стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс.

3 лістапада 2010 года Роха дасягнуў дамоўленасці аб тым, што ў выпадку паспяховага медыцынскага абследавання стане іграком маскоўскага «Спартаку» за 3 або 4 млн долараў[4]. Таксама на футбаліста прэтэндавалі іншыя клубы — ЦСКА, «Палерма», ПСВ, «Бенфіка» і «Валенсія». 18 лютага Роха дэбютаваў у афіцыйнай гульні за «Спартак» у матчы Лігі Еўропы супраць швейцарскага «Базелю»; ў гэтай гульні «чырвона-белыя» перамаглі з лікам 3:2[5].

У 2012 годзе ігрок перайшоў у склад партугальскага клуба «Спортынг». Партугальцы выклалі «Спартаку» 3,5 млн еўра за яго паслугі. 19 жніўня 2014 года было абвешчана пра пераход іграка ў склад «Манчэстэр Юнайтэд» за 20 млн еўра[6]. На наступны дзень таксама было заяўлена пра пераезд Нані ў «Спортынг» на адзін сезон, як частка пагаднення па трансферу Роха.

У студзені 2011 года Роха быў выкліканы ў склад зборнай Аргенціны на таварыскі матч супраць зборнай Партугаліі, у якім і дэбютаваў.