Марка Паўлоўскі
Нарадзіўся |
7 лютага 1994[1] (30 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Сербія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Будучнаст | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 88 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марка Паўлоўскі (сербск.: Марко Павловски; нар. 7 лютага 1994, Бялград) — сербскі футбаліст, паўабаронца чарнагорскага клуба «Будучнаст» з Падгорыцы.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца выхаванцам школы бялградскага ОФК, з 2011 года выступаў за асноўную каманду. Усяго за клуб ён правёў 44 матчы, у якіх забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы. Улетку 2013 года адправіўся ў арэнду, у партугальскую каманду «Порту B» (Д2). У складзе каманды Марка Паўлоўскі адгуляў у 30 матчах і зарабіў 5 выніковых балаў (2+3). У ліпені 2015 года адправіўся ў арэнду, у бельгійскі клуб «Мускрон» (Д1), за які згуляў 4 матчы. У жніўні 2016 года перайшоў у харвацкі «Спліт», у складзе каманды прыняў удзел у 27 матчах, у якіх забіў гол і аддаў галявую перадачу. У жніўні 2017 года Марка Паўлоўскі становіцца іграком сербскага клуба «Вождавац», тут футбаліст згуляў у дзесяці матчах. А ў 2018 годзе адправіўся ў партугальскі клуб «Варзім» (Д2), дзе прыняў удзел у 31 матчы і здолеў зарабіць восем балаў (1+7).
У лютым 2020 падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў выхадзіць на замену, з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клуб[3].
У сакавіку 2021 года далучыўся да літоўскага «Рыцярэя», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2022 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Судуву», пакінуў яе ў студзені 2023 года. У лютым 2023 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе ў складзе юніёрскай зборнай Сербіі атрымаў перамогу на чэмпіянаце Еўропы да 19 гадоў, сам трапіў у склад сімвалічнай зборнай чэмпіянату.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Marko Pavlovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сербы Динга и Павловски стали игроками минского "Динамо"
- ↑ Пятеро футболистов покинули минское "Динамо"
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Бялградзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі
- Ігракі ФК ОФК
- Ігракі ФК Апалон Лімасол
- Ігракі ФК Порту B
- Ігракі ФК Мускрон-Перувельз
- Ігракі ФК Спліт
- Ігракі ФК Вождавац
- Ігракі ФК Варзім
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Рыцярэй
- Ігракі ФК Судува Марыямпале
- Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца