Марка Рубіа
| Марка Рубіа | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Marco Antonio Rubio | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Карлас Вальдэс[d] | ||||||
| Пераемнік | Эрык Фрэзэн[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Алан Бэнс[d] | ||||||
| Пераемнік | Рэй Сэнсам[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Джордж Лемью[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Ashley Moody[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Энтані Блінкен | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Jason Gray[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Mike Waltz[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
28 мая 1971[1][2] (55 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Marco Antonio Rubio | ||||||
| Бацька | Mario Rubio[d] | ||||||
| Маці | Oriales Rubio[d] | ||||||
| Жонка | Джэнет Рубіа[d] | ||||||
| Дзеці | Энтані Рубіа[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d] і доктар права[d] | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | marcorubio.com (англ.) | ||||||
Ма́рка Анто́ніа Ру́біа (англ.: Marco Antonio Rubio; нар. 28 мая 1971, Маямі) — амерыканскі палітык.
Дзяржаўны сакратар ЗША (з 20 студзеня 2025 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марка нарадзіўся ў Фларыдзе ў сям’і кубінскіх імігрантаў (яго бацькі пераехалі ў ЗША у 1956 годзе і сталі амерыканскімі грамадзянамі ў 1975 годзе). Дзяцінства палітыка прайшло ў Лас-Вегасе, дзе яго бацька працаваў бармэнам. У 1985 годзе сям’я вярнулася ў Фларыду.
Марка Рубіа скончыў школу ў 1989 годзе. Ва Універсітэце Фларыды атрымаў ступень бакалаўра паліталогіі (1993 год). Праз тры гады (у 1996 годзе) скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Маямі.
Яшчэ студэнтам удзельнічаў у выбарчай кампаніі рэспубліканца Роберта «Боба» Доўла 1996 года, дзе атрымаў першы досвед у палітыцы (на гэтых выбарах Доўл прайграў дэмакрату Білу Клінтану, які балатаваўся на другі тэрмін).
Палітычная кар’ера самога Марка Рубіа пачалася ў 1998 годзе з абрання ў гарадское праўленне Заходняга Маямі. Ужо ў 1999 годзе ён быў абраны ў Палату прадстаўнікоў штата Фларыда, дзе заняў пасаду лідара большасці ў 2003 годзе, а затым спікера ў 2006 годзе.
У 2010 годзе выйграў выбары ў Сенат ЗША, а затым яшчэ двойчы пераабіраўся. Узначальваў камітэт па малым бізнесе, уваходзіў у склад камітэтаў па разведцы (віцэ-старшыня) і міжнародных адносінах. У 2016 годзе ён вырашыў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але прыпыніў кампанію пасля паражэння на праймерыз у сваім родным штаце.
Праз некалькі дзён пасля сваёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года, Дональд Трамп вылучыў кандыдатуру Рубіа на пасаду дзяржсакратара ў сваёй адміністрацыі. 20 студзеня 2025 года Сенат ЗША зацвердзіў гэта рашэнне[4][5][6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Marco Rubio // GeneaStar
- ↑ Marco Rubio // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/marco-rubio-1971 Праверана 13 лістапада 2024.
- ↑ Марко Рубио (руск.)
- ↑ Как сын эмигрантов Марко Рубио стал госсекретарем США (руск.)
- ↑ Марко Рубио. Политик, государственный секретарь США (руск.)