Марка Шчэпавіч
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 мая 1991[1][2] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 44 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Ма́рка Шчэ́павіч (сербск.: Марко Шћеповић / Marko Šćepović; нар. 23 мая 1991, Бялград, Югаславія) — сербскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Амонія» з Нікасіі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Прафесійную кар’еру Марка Шчэпавіч пачаў у 2010 годзе, падпісаўшы кантракт з «Партызанам». 2 верасня 2013 ён перайшоў у «Алімпіякос» за 3,5 мільёны еўра[3]. 22 лютага 2014 Шчэпавіч здзейсніў свой першы хет-трык у выязной гульні з «ОФІ Крыт»[4].
20 жніўня 2014 Марка быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Мальёрка» другога іспанскага дывізіёна[5]. 25 лютага 2015 на правах арэнды далучыўся да складу расійскага «Церака», аднак за расійскі клуб згуляў толькі ў адным матчы. У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Мускрон-Перувельз».
У жніўні 2016 года, канчаткова пакінуўшы «Алімпіякос», падпісаў кантракт з «Відэатонам», пазней клуб змяняў назвы паслядоўна на «МОЛ Відзі» і «Фехервар». Разам з камандай станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Венгрыі.
У жніўні 2019 года перайшоў у турэцкі «Рызеспор», у лютым 2020 года пакінуў каманду. Другую палову 2020 года правёў у тайландскім клубе «Бурырам Юнайтэд». У студзені 2021 года далучыўся да кіпрскай «Амоніі», з якой стаў чэмпіёнам краіны.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
12 кастрычніка 2012 Шчэпавіч дэбютаваў за зборную Сербіі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2014 з Бельгіяй.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Партызан Бялград
- Чэмпіён Сербіі (3): 2010/11, 2011/12, 2012/13
- Уладальнік Кубка Сербіі: 2011
- Алімпіякос
- Чэмпіён Грэцыі: 2013/14
- Відэатон
- Чэмпіён Венгрыі: 2017/18
- Уладальнік Кубка Венгрыі: 2019
- Амонія
- Чэмпіён Кіпра: 2020/21
- Уладальнік Кубка Кіпра: 2022
- Уладальнік Суперкубка Кіпра: 2021
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Marko Scepovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marko Scepovic // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ http://www.gazzetta.gr/football/article/538052/o-skepovits-ston-olympiako-vids
- ↑ Sportal: Šćepović posle het-trika: Dočekao sam svojih «pet minuta» (серб.) 22 лютага 2014
- ↑ Marko Scepovic jugará en el Mallorca (Marko Scepovic will play on loan at Mallorca) Архівавана 22 жніўня 2014.; Mallorca’s official website, 20 August 2014 (ісп.)
- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Бялградзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі
- Ігракі зборнай Сербіі па футболе
- Ігракі ФК Амонія Нікасія
- Ігракі ФК Бурырам Юнайтэд
- Ігракі ФК Рызеспор
- Ігракі ФК Фехервар
- Ігракі ФК Мускрон-Перувельз
- Ігракі ФК Ахмат Грозны
- Ігракі ФК Мальёрка
- Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
- Ігракі ФК Партызан Бялград
- Ігракі ФК Тэлеоптык