Маркел Емяльянавіч Макушок
Маркел Емяльянавіч Макушок | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 1952 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг |
Навуковая сфера | заалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Маркел Емяльянавіч Макушок (14 студзеня 1881 — 31 студзеня 1952) — вучоны заолаг. Доктар біялагічных навук (1937). Прафесар (1928). Акадэмік АН БССР (1950). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
М. Е. Макушок нарадзіўся ў сяле Верхнячка, Правабярэжная Украіна, Расійская імперыя (зараз у Чаркаскай вобласці Украіны). У 1910 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. З 1911 г. прыват-дацэнт у Маскоўскім універсітэце. З 1927 г. прафесар і загадчык кафедры ў Казанскім універсітэце. З 1931 г. старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага акіянаграфічнага інстытута ў Маскве. У 1937—1941 і 1943—1952 гг. у Беларускім дзяржаўным універсітэце — загадчык кафедры заалогіі пазваночных, дарвінізму і генетыкі. Адначасова ў 1950—1952 гг. прарэктар БДУ і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
М. Е. Макушок займаўся навуковай дзейнасцю ў галіне параўнальнай анатоміі жывёл, іхтыялогіі, герпеталогіі. Даследаваў паходжанне лёгкіх, плавальнага пузыра, сістэматыку губак возера Байкал і Баранцава мора, іхтыяфаўну Беларусі. Аўтар больш за 30 навуковых прац.
Сярод апублікаваных:
- О вариациях в позвоночном столбе бесхвостых амфибий, 1917.
- Карельский сомик, его хозяйственное значение и биологически особенности — Мн., 1951.
- Наши рыбные богатства — М.; Л., 1926.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга;
- медалі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 275. — 599 с. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Академик МАКУШОК Маркел Емельянович // Национальная академия наук Беларуси (руск.)
- История Биологического факультетв БГУ (руск.)
- Летопись Московского университета (руск.)
- Маркел Емяльянавіч Макушок у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ва Уманскім павеце
- Памерлі 31 студзеня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі біялагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
- Дактары біялагічных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Заолагі Беларусі
- Біёлагі СССР
- Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці