Маркус Кэмпбел
| Маркус Кэмпбел англ.: Marcus Campbell | |
| Дата нараджэння: | 22 верасня 1972 (53 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Грамадзянства: | |
| Вядучая рука: | правая |
| Прафесійная кар’ера: | 1991 — 2015 |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 20 (02.04.2012–07.05.2012) |
| Цяперашні рэйтынг: | 64 (6 красавіка 2015) |
| Прызавыя грошы: | > £600,000 |
| Найвышэйшая серыя: | 147 (Чэмпіянат Бахрэйна 2008) |
| Колькасць соценных серый: | 59 |
| Найлепшы рэйтынгавы вынік: | паўфінал (Усі Класік 2012) |
| Перамогі на турнірах | |
| Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
| Іншыя прафесійныя турніры: | 1 |
| Чэмпіянат свету: | 1/16 фіналу (2001, 2010, 2011, 2013) |
Маркус Кэмпбел (англ.: Marcus Campbell; нар. 22 верасня 1972, Дамбартан, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер.
Упершыню гучна заявіў аб сабе на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 1998, калі, знаходзячыся за межамі топ-64, усухую абыграў у першым крузе шасціразовага (на той момант) чэмпіёна свету Стывена Хендры з лікам 9:0 - вынік, які па гэты дзень лічыцца адным з самых нечаканых у гісторыі снукера. У сезоне 2010/2011 упершыню трапіў у топ-32. У 2012 годзе выйшаў у свой адзіны рэйтынгавы паўфінал у кар'еры на турніры Усі Класік. Чатыры разы ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету, але не выйграў ні аднаго матчу ў асноўных стадыях. За сваю кар'еру, якая доўжылася з 1991 года, зрабіў больш за 50 сэнчуры-брэйкаў, адзін з якіх быў максімальным. Акрамя таго, Кэмпбел зарабіў больш за 600,000 фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай. У 2015 годзе вылецеў з топ-64 і страціў сваё месца ў мэйн-туры.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маркус Кэмпбел- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Маркуса Кэмбэла на CueTracker.net Архівавана 4 ліпеня 2014. (англ.)
