Маркус Кэмпбел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маркус Кэмпбел
Снукер

англ.: Marcus Campbell
Фота
 
Дата нараджэння: 22 верасня 1972(1972-09-22) (47 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of Scotland.svg Шатландыя
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 1991 — 2015
Найвышэйшы рэйтынг: 20 (02.04.201207.05.2012)
Цяперашні рэйтынг: 64 (6 красавіка 2015)
Прызавыя грошы: > £600,000
Найвышэйшая серыя: 147 (Чэмпіянат Бахрэйна 2008)
Колькасць соценных серый: 59
Лепшы рэйтынгавы вынік: паўфінал (Усі Класік 2012)
Перамогі на турнірах
Нізкарэйтынгавыя турніры: 1
Іншыя прафесійныя турніры: 1
Чэмпіянат свету: 1/16 фіналу (2001, 2010, 2011, 2013)

Маркус Кэмпбел (англ.: Marcus Campbell; нар. 22 верасня 1972, Дамбартан, Шатландыя) — былы шатландскі прафесійны гулец у снукер.

Упершыню гучна заявіў аб сабе на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 1998, калі, знаходзячыся за межамі топ-64, усухую абыграў у першым крузе шасціразовага (на той момант) чэмпіёна свету Стывена Хендры з лікам 9:0 - вынік, які па гэты дзень лічыцца адным з самых нечаканых у гісторыі снукера. У сезоне 2010/2011 упершыню трапіў у топ-32. У 2012 годзе выйшаў у свой ​​адзіны рэйтынгавы паўфінал у кар'еры на турніры Усі Класік. Чатыры разы ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету, але не выйграў ні аднаго матчу ў асноўных стадыях. За сваю кар'еру, якая доўжылася з 1991 года, зрабіў больш за 50 сэнчуры-брэйкаў, адзін з якіх быў максімальным. Акрамя таго, Кэмпбел зарабіў больш за 600,000 фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай. У 2015 годзе вылецеў з топ-64 і страціў сваё месца ў мэйн-туры.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]