Перайсці да зместу

Маркізет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маркізет
Матэрыял бавоўна[1], шоўк[1] і хімічныя валокны[d][1]
Метад вырабу leno weave[d][1]
Рэклама маркізетавых штор у гарошак. 1948

Маркізет[2] — лёгкая, тонкая празрыстая баваўняная або віскозная тканіна палатнянага перапляцення  (руск.). Звычайна выпускаецца набіваным з буйным кветкавым узорам і радзей адбеленым і гладкаафарбаваным.

Баваўняны маркізет выпрацоўваецца з кручанай пражы самай высокай якасці, а віскозны — з ніткі падвышанай круткі. Маркізет валодае прывабным знешнім выглядам: у яго гладкая паверхня з прыемным шаўкавістым бляскам. Маркізет некалькі больш жорсткі за батыст, выдатна прапускае паветра, мала забруджваецца і добра пераносіць мыццё. Маркізет адносіцца да летніх сукенкавых тканін[3], з яго ў асноўным шыюць блузкі  (руск.) і сукенкі, дзіцячую вопратку, але з баваўнянага маркізету — часам і бялізну[4].

Зноскі

  1. а б в г Tortora P. G., Merkel R. S. marquisette // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 347.
  2. Лазука 2015, с. 129.
  3. Ассортимент и потребительские свойства материалов для одежды // Товароведение и организация торговли непродовольственными товарами / под. ред. А. Н. Неверова, Т. И. Чалых. — М.: ПрофОбрИздат, 2001. — С. 64. — 464 с. — 30 000 экз. — ISBN 5-94231-008-4.
  4. Маркизет // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 337—338. — 770 с.
  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Андреева Р. П. Маркизет // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 244. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Маркизет // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. V. — Стб. 325—326.