Маркіян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маркіян
лац.: Flavius Marcianus
Маркіян
Візантыйскі імператар
450 — 457
Папярэднік: Феадосій II
Пераемнік: Леў I Макела
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Хрысціянства
Нараджэнне: 396
Фракія
Смерць: 26 студзеня 457(0457-01-26)
Канстанцінопаль, Візантыя
Пахаванне: Царква Апосталаў[d]
Дынастыя: Дынастыя Феадосія[d]
Жонка: Пульхерыя[d]
Дзеці: Марцыя Яўфемія[d]

Флавій Маркіян (лац.: Flavius Marcianus; 396 — студзень 457) — усходне-рымскі імператар у 450457 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маркіян меў нязнатнае паходжанне; адрозніўшыся ў баях, з простага воіна стаў военачальнікам і сенатарам. Пасля смерці імператара Фэадосія II быў узведзены на прастол сястрой апошняга, Пульхерыяй, якая выйшла за яго замуж. Ён меў мужнасць адмовіць гунскаму правадыру Атыле ў даніне, заявіўшы яму праз паслоў, што «золата ў яго для сяброў, для ворагаў жа жалеза». Пры ўварванні гунаў у Італію ў 452 годзе Маркіян паслаў дапаможныя войскі для падтрымкі заходне-рымскага імператара Валентыніяна III. У 452 годзе Маркіян адбіў напады на Сірыю і Егіпет, а ў 456 годзе на каўказскай мяжы здушыў паўстанне цара Лазікі Губаза I[1].

У 455 годзе Маркіян прызнаў Авіта заходне-рымскім імператарам. Маркіян быў справядлівым і энергічным кіраўніком, імкнуўся палегчыць фіскальныя цяжар народа. Ім быў скліканы ў 451 годзе Чацвёрты ўсяленскі сабор у Халкідоне. Памёр у 457 годзе.

Зноскі

  1. Martindale, J. R. Gobazes // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1980. — Vol. II : A.D. 395—527. — P. 515. — ISBN 0-521-20159-4 [2001 reprint].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).