Перайсці да зместу

Маркіўці (Ніжынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Маркіўці
укр.: Марківці
50°43′00″ пн. ш. 31°14′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Чарнігаўская вобласць
Раён Ніжынскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1720
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва ▼ 1052 чалавек (2024) [1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 17421
КААТУУ 7420684401
Паказаць/схаваць карты


Маркіўці (Украіна)
Маркіўці
Маркіўці


Мапа

Маркіўці[2] (укр.: Марківці́) — вёска ў Ніжынскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Бабровыцкай гарадской грамады. Да 2020 года вёска адносілася да Бабровыцкага раёна. Насельніцтва — 1109 чалавек (2020 г.) на 750 двароў. Каля вёскі ёсць два дачныя пасёлкі.

Вёска вядомая тым, што ў 1846 годзе ў маёнтку памешчыкаў Кацярынічаў спыняўся і напісаў некалькі іх партрэтаў Тарас Шаўчэнка.

Назва вёскі паходзіць ад заснавальніка Марка Боклана.

Марківіцкая чыгуначная платформа
Возера Рэўня (Рэмня)
Ставок у дачным пасёлку

Маркіўці — найзаходнейшая вёска раёна на мяжы з Кіеўскай вобласцю. На захадзе тэрыторыя сельсавета выходзіць на левы бераг Трубіжа. Праз вёску з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход праходзіць аўтадарога Т 2528 Казэлэць — Бабровыця, якая адразу за вёскай перасякае магістральную чыгуначную лінію Кіеў — Масква (перагон Заворычы — Бабровыця). Каля вёскі ёсць тры чыгуначныя прыпыначныя платформы: Трубіж (1990-я), Яраслаўка (1974) і Маркіўці (1929), дзе спыняюцца прыгарадныя электрацягнікі Кіеў — Ніжын. Са сталіцы да вёскі можна даехаць электрацягніком менш як праз 2 гадзіны (са станцыі Дарныця — прыкладна праз гадзіну). Таксама ёсць прыпынак міжгародняга аўтобуса.[3]

У геамарфалагічных адносінах тэрыторыя вёскі адносіцца да Левабярэжнай Прыдняпроўскай раўніны, размешчанай на старажытнай тэрасе Дняпра. Вышыня над узроўнем мора — 117 м.[4] Клімат — умерана-цёплы, мяккі з дастатковай вільготнасцю. Карысныя выкапні — цагляна-чарапічная сыравіна (гліна, пясок).[5]

Глебы каля вёскі вельмі змешаныя. Большая частка вёскі пабудавана на цёмна-шэрых ападзоленых глебах лёгкасугліністага складу. Крайні паўднёвы захад вёскі трапіў у зону дзярнова-слабкападзолістых і дзярнова-сярэднепадзолістых пясчаных, глініста-пясчаных і супясчаных глеб. Крайні паўночны ўсход ляжыць на тыповых слаба- і малагумусных чарназёмах і асаладзелых (лучна-чарназёмных і дзярновых) глебах лёгкасугліністага складу.

Урочышчы: Балачыха, Барыскава Лаза, Волкавая Гара, Гала, Голікаўшчына, Гара, Каўбаня, Каціўшчына, Лявадкі, Лысая Гара, Сытнэ, Трубайла, Туркіўшчына, Царыцынэ, Чайка.

Даліны: Панская, Панчанкава, Семянцавая.

Рака: Трубіж.

Азёры: Рэўня (Рэмня), Круглае.

Балота: Пільковае.

Лес: Са́жалка.

Курган: Княжэдвір’я.

  1. ↑ Бобровицька громада 2024
  2. ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. ↑ Фото автобусної зупинки.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 вересня 2015. Праверана 6 серпня 2015.
  4. ↑ Надвор’е ў Маркіўцах
  5. ↑ Бабровіцкі раён на сайце Чарнігаўскай аблдзяржадміністрацыі.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 7 жніўня 2015.