Марк Аляксандравіч Асвяцімскі
Марк Аляксандравіч Асвяцімскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1938 (52 гады) |
Месца смерці |
Марк Аляксандравіч Асвяці́мскі (24 красавіка 1886, г. Слуцк — 10 лістапада 1938) - беларускі палітычны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Да 1918 года ў расійскай партыі эсэраў. У 1919—1920 гадах член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), у 1919—1924 гадах старшыня яе Слуцкага камітэта, член культурна-асветнага таварыства «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920 годзе член Беларускай рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Беларускай вайсковай камісіі ў Слуцку. У 1919 і 1921 гадах быў арыштаваны ВЧК. У 1924 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасці. У 1930-я гг. працаваў эканамістам Гомельскага тлушчакамбіната. 11 лютага 1938 года арыштаваны, 1 лістапада 1938 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 13 ліпеня 1960 года.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Асвяцімскі Марк Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Асобы
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцку
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Палітыкі Беларусі
- Члены БПС-Р
- Члены Беларускай рады Случчыны
- Члены Беларускай вайсковай камісіі
- Рэабілітаваныя ў СССР