Марк Геі
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Нарадзіўся |
13 ліпеня 2000[1] (24 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 182 см[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Аджы Кінінкан Марк-Ізраэль Геі (фр.: Addji Keaninkin Marc-Israel Guéhi; нар. 13 ліпеня 2000) — англійскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Крыстал Пэлас» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Геі навучаўся ў футбольнай акадэміі «Чэлсі». У верасні 2017 года ён склаў свой першы прафесійны кантракт з клубам на тры гады[3]. У наступным сезоне ён дапамог юнацкай камандзе здабыць мноства тытулаў, а таксама дакрочыў з камандай да фіналу Юнацкай лігі УЕФА[3]. У другой палове сезона 2018—2019 гадоў і ў наступным сезоне абаронца пачаў зрэдку траплаць у заяўку асноўнай дружыны «Чэлсі» на матчы Прэм’ер-лігі, аднак, на полі не з'яўляўся. 17 верасня 2019 года Геі выйшаў на замену ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць іспанскай «Валенсіі»[4]. На наступным тыдні ён згуляў у матчы Кубка лігі супраць «Грымсбі Таўна», які быў адолены з лікам 7:1.
10 студзеня 2020 года Геі далучыўся на правах арэнды да клуба Чэмпіёншыпу «Суонсі Сіці» да сканчэння сезона[5]. Пасля таго, як ігрок двойчы быў не выкарыстаны ў матчах чэмпіянат, ён дэбютаваў у новым клубе ў матчы супраць «Сток Сіці». Футбаліст хутка замацаваўся ў стартавым складзе цягам наступных чатырох гульняў, але моцна крытыкаваўся ў сувязі з серыяй «Суонсі» без перамог у апошніх пяці гульняў. Галоўны трэнер клуба Стыў Купер падтрымаў абаронцу і заявіў, што «маладым ігракам цяжка імгненна паўплываць на вынік»[6]. 26 жніўня 2020 года Геі вярнуўся ў «Суонсі» зноў на правах арэнды на сезон 2020—2021 гадоў[7]. Ігрок быў адным з ключавых у камандзе, гэта значыць толькі чатыры ігракі «Суонсі Сіці» згулялі за сезон больш хвілін чымсьці Геі.
18 ліпеня 2021 года Геі быў выкуплены клубам «Крыстал Пэлас» за 18 мільёнаў фунтаў, што зрабіла яго трэцім найдаражэйшым футбалістам клуба за ўсю гісторыю пасля Крысціяна Бентэке і Мамаду Сако[8][9]. Ігрок склаў з лонданцамі працоўную ўгоду на пяць гадоў[10].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2022 года Геі быў першы раз выкліканы галоўным трэнерам зборнай Англіі Гарэтам Саўтгейтам на таварыскія матчы супраць зборных Швейцарыі і Кот-д’Івуара[11]. Ігрок паклаў пачатак выступы ў камандзе 26 сакавіка ў матчы супраць швейцарцаў, які скончыўся перамогай на Уэмблі гаспадароў з лікам 2:1.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Marc Guehi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://foot.be/joueur/marc-guehi/
- ↑ а б «Marc Guehi». Chelsea F.C.
- ↑ «Who’s Marc Guehi? The Chelsea youngster who was on the bench against Valencia». Futaa.
- ↑ «Swansea City seal loan move for Chelsea defender Marc Guehi». Swansea City A.F.C.
- ↑ «Steve Cooper lifts lid on talks with 'annoyed' Bersant Celina as Swansea City boss reveals terms of Marc Guehi’s Chelsea loan». WalesOnline.
- ↑ «Marc Guehi seals Swansea City return». Swansea City A.F.C.
- ↑ «Crystal Palace sign Marc Guéhi on five-year deal». Crystal Palace F.C.
- ↑ «Crystal Palace sign £18m Marc Guéhi from Chelsea on five-year deal». The Guardian.
- ↑ «Crystal Palace agree fee for defender Marc Guehi with Chelsea». The Guardian.
- ↑ «Guehi earns first England call-up». BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)