Марк Ліцыній Крас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марк Ліцыній Крас
Marcus Licinius Crassus
Консул 70 да н.э. і 55 да н.э.

Нараджэнне 115 да н.э.[2]
Смерць 8 чэрвеня 53 да н.э.[3] ці 9 чэрвеня 53 да н.э.[2]
Бацька Publius Licinius Crassus Dives[d][3][4][…]
Маці Венулея
Жонка Тэртула (удава памерлага брата[1])
Дзеці Publius Licinius Crassus[d][5][6] і Marcus Licinius Crassus[d][5][6]
Партыя
Член у
Дзейнасць старажытнарымскі палітык, старажытнарымскі ваенны, вайсковы афіцэр
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Ліцыній Крас (лац.: Marcus Licinius Crassus, 115 да н.э.53 да н.э.) — вядомы старажытнарымскі палітычны і вайсковы дзеяч, удзельнік першага трыумвірату, адзін з найбагацейшых людзей свайго часу.

Крас паходзіў з рымскага класу вершнікаў, якія не мелі палітычных правоў патрыцыяў, аднак валодалі значнай маёмасцю. У прыватнасці, бацька Краса займаўся зборам падаткаў у Галіі і меў з гэтага значны прыбытак. Калі ў Рыме пачаліся грамадзянскія войны, Крас быў вымушаны схавацца ў Іспаніі. Па сведчанню Плутарха, Крас у гэты час жыў у пячоры. Хутка Крас прыхіліўся да Луцыя Карнелія Сулы, які выступіў супраць захапіўшых Рым марыянцаў. Дзякуючы сваім здольнасцям, Крас хутка стаў адным з найбольш аўтарытэтных камандуючых Сулы. Аднак Сула больш падтрымліваў Пампея, што не падабалася Красу, які імкнуўся ўсімі сродкамі дамагчыся большага ўплыву, чым Пампей. Падчас бітвы каля Колінскай брамы (82 да н.э.) перамога Краса на фланге вырашыла лёс гэтай апошняй бітвы грамадзянскай вайны. Уплыў Краса значна ўзрос, і Сула даверыў яму ўдзельнічаць у захопе маёмасці ворагаў Сулы і яго ўсталяванай дыктатуры. Аднак з-за таго, што ён аднойчы не падзяліўся нарабаваным з Сулай, ён быў аддалены ад хуткага ўзбагачэння падчас праскрыпцый.

Пасля смерці Сулы у 78 да н.э. Крас некаторы час абараняў прынятыя ў час яго дыктатуры законы, аднак пад націскам народных трыбунаў гэтыя законы былі адмененыя. У гэты час Крас не страціў свайго аўтарытэту і ўплыву на дзяржаўныя справы, але нават узвысіўся і стаў галоўным канкурэнтам Пампея. Па-першае, Крас значна павялічыў сваё багацце за кошт розных махінацый, а па-другое, менавіта ён кіраваў арміяй, якая была накіравана супраць рабоў-паўстаўнцаў на чале са Спартаком. Крас быў прадстаўніком вершнікаў і часткі плебеяў, у той час як Пампей быў пераважна прадстаўніком старой рымскай арыстакратыі, а таксама абапіраўся на падначаленых яму легіянераў.

Меркавалася, што Крас меў нейкае дачыненне да змовы Катыліны 63 да н.э., аднак доказаў не знайшлося.

У 60 да н.э. Крас, Пампей і Цэзар замірыліся і стварылі першы трыумвірат, які некалькі гадоў фактычна кіраваў Рымам. Аднак Крас быў слабейшым з трыумвіраў, і таму ён выступіў як ініцыятар вайны з Парфіяй. Камандаванне арміяй было дадзена яму, аднак паход быў няўдалым, і Крас загінуў падчас бітвы каля Караў у 53 да н.э. Пасля смерці Краса трыумвірат распаўся, і хутка пачалася грамадзянская вайна паміж Цэзарам і Пампеям.

Зноскі

  1. Плутарх, Крас, 1
  2. а б Красс, Марк Лициний // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 13. — С. 273.
  3. а б Красс // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVIа. — С. 568–569.
  4. Любкер Ф. Licinii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 768–772.
  5. а б M. Licinius (68) P. f. M. n. Crassus // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  6. а б Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.