Марк Максімавіч Мокін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марк Мокін
Поўнае імя Марк Максімавіч Мокін
Нарадзіўся 12 студзеня 2006(2006-01-12)[1] (18 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Балтыка-БФУ
Клубная кар’ера[* 1]
2022—2023 Беларусь Дняпро (Магілёў) 38 (3)
2024— Расія Балтыка-БФУ (Калінінград)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2023 Беларусь Беларусь (да 17) 8 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2023

Марк Мокін (нар. 12 студзеня 2006, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Балтыка-БФУ» з Калінінграда.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», а ў красавіку 2022 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2]. 7 мая 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. 4 ліпеня 2022 года адзначыўся сваім першым голам у Вышэйшай лізе, паразіўшы браму «Мінска» (выніковы лік 2:4), тым самым стаў трэцім наймаладзейшым аўтарам гола ў беларускім чэмпіянаце[3].

У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[4]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2024 года пакінуў «Дняпро»[5] і перайшоў у расійскі клуб «Балтыка-БФУ»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2021 года і кастрычніку 2022 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў сакавіку 2023 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2022 Д1 Дняпро Беларусь 17 1
2023 Д2 Дняпро Беларусь 21 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.pressball.by/footballstat/mark_mokin/
  2. Марк Мокин подписал первый контракт (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (29 красавіка 2022). Праверана 6 снежня 2023.
  3. Юревич, Панковец, Лихтарович - в какую компанию попал Марк Мокин, забивший в чемпионате Беларуси в 16 лет (руск.). football.by (6 ліпеня 2022). Праверана 6 снежня 2023.
  4. Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 6 снежня 2023.
  5. Нападающий Мокин расстался с "Днепром" (руск.). football.by (29 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.
  6. Фарм-клуб "Балтики" объявил о подписании экс-игрока "Днепра" (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.