Марк Уолберг
| Марк Уолберг | |
|---|---|
| англ.: Mark Wahlberg | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1971[1][2][…] (54 гады) |
| Месца нараджэння |
|
| Грамадзянства | |
| Бацька | Donald Edward Wahlberg[d][7] |
| Маці | Alma Elaine Donnelly[d][7] |
| Жонка | Rhea Durham[d] |
| Дзеці | Brendan Wahlberg[d], Ella Wahlberg[d] і Michael Wahlberg[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, музычны прадзюсар, рэпер, тэлепрадзюсар, музыкант, спявак, мадэль, аўтар песень, рэжысёр |
| Кірунак | рэп і хіп-хоп[4][5] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000242 |
| markwahlberg.com (англ.) | |
Марк Роберт Майкл Уолберг (англ.: Mark Robert Michael Wahlberg; нар. 5 чэрвеня 1971, Бостан, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі акцёр, музыкант, філантроп і фотамадэль. Двухразовы намінант на прэмію «Залаты глобус», двухразовы намінант на прэмію «Оскар» за ролю акцёра другога плана ў фільме «Адступнікі» і за фільм «Баец» у якасці прадзюсара.
Сусветнай славы дасягнуў як акцёр. Сыграў у сярэдзіне 1990-х гадоў у шэрагу малапрыкметных карцін. Прарывам у кар’еры стала галоўная роля ў драме «Ночы ў стылі бугі», шчодра адзначанай крытыкамі па ўсім свеце. Пазней былі работы ў паспяховых блокбастарах «Ідэальны шторм», «Планета малпаў», «Прабаванне па-італьянску», «Адступнікі», «Макс Пэйн», «Трансформеры: Эпоха знішчэння», «Трансформеры: Апошні рыцар», а таксама намінацыя на прэмію «Оскар» замацавалі за ім статут зоркі, а неардынарны выбар роляў у розных амплуа стварылі рэпутацыю галівудскага ўніверсала. З другой паловы 2000-х з поспехам займаецца кінапрадзюсаваннем. Сярод яго прац — тэлевізійныя хіты «Прыгажуны» і «Падпольная імперыя».
Першы гучны поспех атрымаў у пачатку 1990-х як рэпер Marky Mark.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bauer P. Mark Wahlberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mark Wahlberg // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 2 студзеня 2025.
- ↑ http://www.mtv.com/artists/marky-mark/
- ↑ http://www.mtv.com/news/1700446/mark-wahlberg-broken-city-tupac-style/
- ↑ http://www.nytimes.com/movie/review?res=9C04E3DB1F3DF93BA35753C1A961958260
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.