Марк Эмануілавіч Шнейдэрман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марк Эмануілавіч Шнейдэрман
Марк Эмануілавіч Шнейдэрма́н
Дата нараджэння 16 сакавіка 1898(1898-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1981(1981-06-15) (83 гады)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор

Марк Эмануілавіч Шнейдэрма́н (16 сакавіка 1898, г. Жытомір, Украіна — 15 чэрвеня 1981) — беларускі дырыжор, кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1930 годзе Ленінградскую кансерваторыю, клас М. Малько(руск.) бел., А. Гаўка(руск.) бел.. З 1935 (з перапынкамі) дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 19471957 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускай філармоніі. Адначасова ў 19361971 гадах (з перапынкамі) выкладаў у Беларускай кансерваторыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

На беларускай сцэне пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены опера «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, балет «Салавей» М. Крошнера (абодва 1939) і інш. Аўтар музыкі для сімфанічнага аркестра, у т.л. уверцюры (1939), п’ес для фартэпіяна з аркестрам (1953), для аркестра беларускіх народных інструментаў (1939), песень, балад, рамансаў, музыкі для дзяцей, апрацовак беларускіх народных песень і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]