Мармарай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема праекта Мармарай

Мармарай (турэцк.: Marmaray) — падводны чыгуначны тунэль пад пралівам Басфор, пабудаваны дзеля злучэння еўрапейскай і азіяцкай частак Стамбула. Рух цягнікоў праз тунэль працягласцю 13,6 км (уключаючы 1,4 км непасрэдна пад вадой[1]) пачаўся 29 кастрычніка 2013 года[2].

Будаўніцтва тунэля каштавала 3,5 млрд долараў ЗША[3]. З улікам пад'езных шляхоў, злучэння з сеткаю існых аўтадарогаў і інфраструктуры кошт праекту склаў 5 млрд долараў[4].

На будаўніцтве тунэля (май 2012 года)

Тунэль з'яўляецца часткай праекта «Мармарай» па мадэрнізацыі чыгуначнай сістэмы Стамбула[5]. Самый глыбокі ўчастак тунэля знаходзіцца ў 60 метрах ад паверхні заліва[6][7].

Назва Мармарай утворана ад спалучэння турэцкіх слоў «Marmara» (Мармуровае мора, якое размешчана на поўдзень ад тунэля) і «ray» — рэльс.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]