Мармуровы палац (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Мармуровы палац
59°56′43″ пн. ш. 30°19′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм і класіцызм
Архітэктар Антоніа Рынальдзі
Дата заснавання 1768
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810578000№ 7810578000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мармуровы палац (руск.: Мраморный дворец) — палац у гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга. Будаваўся ў 1768—1785 гадах. З 1992 года — філіял Дзяржаўнага Рускага музея.

Палац знаходзіцца на 1-м Адміралцейскім востраве, у квартале, абмежаваным Дварцовай набярэжнай, плошчай Суворава, Мільённай вуліцай і Мармуровым завулкам.

Паўночны фасад будынка выходзіць на Дварцовую набярэжную, за ёй — рака Нява, на другім беразе якой знаходзіцца Петрапаўлаўская крэпасць. Усходнюю палову гэтага ж квартала займае Паўночна-Заходні дзяржаўны завочны тэхнічны ўніверсітэт, размешчаны ў службовым флігелі палаца; паміж імі ў 1994 годзе быў усталяваны помнік імператару Аляксандру III працы Паала Трубяцкога (які да таго, пасля дэмантажу на Знаменскай плошчы, быў у запасніках Рускага музея).

На ўсход ад будынка размешчаны Троіцкі мост. На поўдзень ад будынка знаходзяцца казармы Паўлаўскага лейб-гвардыі палка. Насупраць заходняга фасада знаходзяцца Расійскі марскі рэгістр суднаходства, з другога боку плошчы Суворава — Інстытут Культуры.