Перайсці да зместу

Марозавічы (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Марозавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 74 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820041
Марозавічы на карце Беларусі ±
Марозавічы (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Марозавічы (Брэсцкі раён)
Марозавічы (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Марозавічы (Брэсцкі раён)

Маро́завічы[1] (трансліт.: Marozavičy, руск.: Морозовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр дзяржаўнага маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. Вёска з’яўлялася цэнтрам сялянскай грамады. Дзейнічалі народнае вучылішча і карчма. У 1809 годзе маёнтак належаў В. Лышчынскай, якая мела 1080 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў Лышчыцкай воласці.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польская Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Да 18 кастрычніка 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[2].

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Астрамечава».

  • 36 гаспадарак, 66 жыхароў (2005)
  • 51 двор, 215 жыхароў (1876)
  • 409 жыхароў (1897)
  • 36 двароў, 168 жыхароў (1921)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.