Марожанае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марозіва)
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[2]
Валошкавы пламбір, Беларусь

Маро́жанае, або маро́зіва — замарожаная салодкая маса з малочных прадуктаў з рознымі дабаўкамі.

Марожанае вырабляюць звычайна з малака, вяршкоў і/або масла, цукру, смакавых і араматычных рэчываў, розных дабавак, які забяспечваюць патрэбную кансістэнцыю і тэрмін захоўвання.

Ёсць розныя гатункі марожанага, напрыклад крэм-бруле, пламбір, эскімо.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Марожанае — высокакаларыйны прадукт, некаторыя гатункі марожанага змяшчаюць да 20 % тлушчаў і да 20 % вугляводаў.

Марожанае падзяляецца на загартаванае і мяккае, другое звычайна прадаецца на вагу, бо мае кароткім тэрмінам захоўвання. Ёсць мноства варыянтаў пакавання марожанага — вафлевыя, папяровыя і пластыкавыя кубачкі, марожанае на палачцы, вафлевыя рожкі, рулеты, брыкеты, тарты і г. д.

Пры продажы марожанага ў кафэ, рэстаранах і г. д., яго часта ўпрыгожваюць кавалачкамі садавіны і ягад, шакаладам, вафлямі, паліваюць сіропам, пасыпаюць шакаладнай або арэхавай крошкай. З марожанага таксама вырабляюць малочныя кактэйлі, дадаючы ў яго малако і сіроп і ўзбіваюць сумесь у міксеры. У Італіі ёсць марозіва са смакам піцы.[3]

Віды марожанага[правіць | правіць зыходнік]

  • Марожанае (на аснове жывёльных і/або раслінных тлушчаў).
  • Сарбет (шарбет) (мяккае марожанае на аснове садавіны, ягад, сокаў).
  • Фруктовы лёд (адносна цвёрдае марожанае на палачцы на аснове соку, звычайна без малака).

Выраб[правіць | правіць зыходнік]

Да з’яўлення сучасных спосабаў замарожвання марожанае было раскошным ласункам толькі для асаблівых выпадкаў. Выраб марожанага быў даволі складаным.

Цяпер марожанае робяць на аўтаматычных фрызерах, калі трэба прадукцыйнасць болей за 1-15 кг на гадзіну. Вытворчасць буйнейшых аб’ёмаў робіцца на холадакамбінатах. У дамашніх умовах марожанае робяць праз перамешванне пры нізкай тэмпературы ў марожаніцы, або драбненнем заледзянелай масы на вялікай хуткасці ў крымеры.

Малочныя і сметанковыя гатункі марожанага робяць з:

Выраб высакаякаснага марожанага з аднастайнай далікатнай кансістэнцыяй магчымы толькі ў адносна вузкім дыяпазоне суадносін асноўных кампанентаў малочнай сумесі, пры гэтым выкарыстанне толькі цэльнага малака і вяршкоў не дазваляе дасягнуць аптымальных суадносін тлушчавых кампанентаў і сухога малочнага бялку.

Працэс прамысловай вытворчасці загартаванага марожанага на холадакамбінатах і малочных заводах складаецца з шэрагу паслядоўных аперацый:

  • прыгатаванне і апрацоўка сумесі для марожанага,
  • замарожванне,
  • фасаванне і загартоўванне марожанага пры −25 .. −37 °C,
  • упакоўка і захоўванне гатовай прадукцыі.

Працэс прыгатавання сумесі складаецца з наступных стадый:

  • падрыхтоўка зыходнай сыравіны;
  • прыгатаванне сумесі для марожанага праз змешванне сыравінных кампанентаў, паводле рэцэптуры;
  • фільтраванне і пастэрызацыя сумесі для ачысткі ад механічных прымесяў і патагенных мікраарганізмаў;
  • гамагенізацыя сумесі (драбненне тлушчавых шарыкаў) для паляпшэння арганалептычных уласцівасцяў гатовага марожанага; астуджэнне да +4 °C і паспяванне сумесі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Марожанае — гэта калоідная эмульсія, прыгатаваная з вады, лёду, малочнага тлушчу, малочнага бялку, цукру і паветра. Вада і тлушч маюць самыя высокія прапорцыі па вазе, ствараючы эмульсію, якая мае дысперсную фазу ў выглядзе тлушчавых шарыкаў. Эмульсія ператвараецца ў пену шляхам уключэння паветраных ячэек, і замарожаная маса становіцца больш мяккай са змяншэннем таўшчыні змерзлага слою. Трыацылгліцэрыны ў тлушчы не з’яўляюцца палярнымі і ліпнуць адзін да аднаго дзякуючы ўзаемадзеянню Ван-дэр-Ваальса. Вада ж мае палярнасць, таму для распылення тлушчу патрэбныя эмульгатары. Марозіва мае калоідную фазу пены, якая спрыяе яго лёгкай тэкстуры. Малочныя бялкі сыроваткі і казеін з’яўляюцца амфіфільнымі, могуць напітваць ваду і набракаць, спрыяючы лёгкай кансістэнцыі, размеркаванню тлушчу і аэрацыі. Марожанае падсалоджваецца цукрозай — дысахарыдам, або больш таннай фруктозна-глюкознай патакай, створанай хімічнай апрацоўкай кукурузных пачаткаў. Лактоза, або малочны цукар, зніжае тэмпературу замярзання. Такім чынам, пры замярзанні частка вады застанецца незамерзлай і дадае мяккасці тэкстуры. Лішак лактозы прыводзіць да вадзяністай або залішне цвёрдай кансістэнцыі з-за празмернага зніжэння тэмпературы замярзання або крышталізацыі лактозы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]