Марозія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марозія
Marozia.pdf
 
Дзейнасць: валадарная каралева
Смерць: 937
Бацька: Тэафілакт I[d]
Маці: Феадора[d]
Муж: Альберых I Спалецкі, Гвіда[d] і Гуга Арльскі[d]
Дзеці: Альберых II Спалецкі
Вяселле Мароцыі з каралём Гуга

Марозія (Мароцыя) (італ.: Marozia, 880/892 — 937/954) — дачка рымскага сенатара Тэафілакта I і яго жонкі Феадоры Старэйшай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваючыся прыгажосцю і лёгкімі норавамі, атрыманымі ў спадчыну ад маці, яна мела, разам з ёй, вялікі ўплыў на Папаў X стагоддзя. Ажанілася з Альберыхам I, маркграфам Камерына і з дапамогай свайго палюбоўніка, Папы Сергія III, падахвочвала мужа, пераможца над сарацынамі пры Гарыльяна, захапіць уладу над Рымам.

Калі гэта не ўдалося з-за процідзеяння Папы Яна X і Альберых быў забіты, Марозія ажанілася з Гвіда, маркграфам Тасканы, стварыла сабе моцную партыю ў Рыме, захапіла Яна X і загадала задушыць яго ў турме.

Наступныя Папы — Леў VI і Стэфан VII (VIII) былі крэатурамі Марозіі, якая пасля смерці Стэфана ўзвяла на папскі прастол свайго сына ад Папы Сергія, Яна XI, і стала поўнай валадаркай Рыма і Царквы. Тым часам, Гвіда памёр, і Марозія ажанілася з Гуга Арльскім, караля Арэлацкага і Італьянскага.

Неўзабаве пасля вяселля яе сын ад першага шлюбу, Альберых II, настроіў рымлян супраць маці, выгнаў Гуга з Рыма, захапіў у свае рукі ўладу, аддаў пад варту Папу і пасадзіў у турму Марозію, дзе яна заставалася да самай смерці.

Перыяд кантролю Марозіі і Феадоры над Рымам завецца парнакратыяй.

Мужыкі:

  1. Альберых I
  2. Гвіда, маркграф Тасканы
  3. Гуга Арльскі, кароль Італіі

Дзеці:

  1. Ян XI
  2. Альберых II
  3. Сергій
  4. Канстанцін
  5. Берта

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]